Паводка ў краінах Паўночнага мора (2007)

Краіны, якія пацярпелі ад паводкі

Паводка ў краінах Паўночнага мора ў 2007 годзе — выкліканы штормам высокі прыліў, які адбыўся на берагах Паўночнага мора ў ноч з 8 на 9 лістапада 2007 года. Пацярпелыя краіны: Нідэрланды, Вялікабрытанія, Германія, Данія, Нарвегія і Бельгія.

Чакалася, што ўзровень вады паднімецца вышэй 3 м над сярэднімі значэннямі. Паводка і хвалі па здагадках павінны былі парушыць ахоўныя канструкцыі і затапіць у прыватнасці берагі Норфалка і Кента. Аднак рэальныя паказчыкі высокай вады былі на 20 см ніжэй прагназуемых, што дазволіла пазбегнуць моцнай шкоды.[1]

Папярэджанне пра паводку было абвешчана на ўсходнім беразе Вялікабрытаніі і на ўсім галандскім узбярэжжы. Ахоўны бар'ер Масланткерынг у порце Ротэрдама быў зачынены па «баявой» трывозе ўпершыню з яго стварэння ў 1997 годзе[2]. Данія і Германія абвясцілі пра моцныя штармы з парывамі ветра да 125 км/г, а ў Шатландыі на Аркнейскіх і Шэтландскіх астравах сіла ветра чакалася да 145 км/г. Нафтавыя платформы на нарвежскім шэльфе былі зачынены на час шторму.

Яшчэ адным наступствам шторму апынуўся рэкордны наплыў Alle alle у Паўночнае мора, колькасць якіх на астравах Фарнэ павялічылася з 7143 10 лістапада да 28803 11 лістапада[3].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. North Sea flood tide fears recede , BBC News . Праверана 19 студзеня 2009.
  2. Threat of English coastal flooding eases , RTÉ News . Праверана 19 студзеня 2009.
  3. Birdguides bird news (requires subscription)