Паводкі ў Судане (2020)

Пачынаючы з 3 верасня 2020 года ў Судане ішлі вялікія і бесперапынныя дажджы, якія выклікалі разбуральныя паводкі ў 16 правінцыях. Бедства закранула больш за 500 000 чалавек, разбурына больш за 100 000 дамоў. Загінулі 102 чалавекі[1][2].

Паводкі

правіць

У 2020 годзе ўзровень вады ў рацэ Ніл у Судане падняўся і дасягнуў рэкорднага ўзроўню, што прывяло да затаплення і разбурэння каля 60 000 дамоў і дзясяткаў смерцяў[3]. Узровень Блакітнага Ніла дасягнуў больш за 17 метраў, пабіўшы ўсе рэкорды. Паводкі, выкліканыя праліўнымі мусоннымі дажджамі, у асноўным за межамі краіны, у суседняй Эфіопіі, паднялі ўзровень ракі Ніл на 17,5 метраў у канцы жніўня, што з’яўляецца самым высокім узроўнем, якога яна дасягнула амаль за стагоддзе, па даных Міністэрства ірыгацыі Судана[4]. Упершыню ў гісторыі пірамідам у Мероэ пагражала затапленне[5].

Маштабы паводак і дажджоў перавысіла рэкорды, устаноўленыя ў 1946 і 1988 гадах[1]. Некаторыя эксперты, такія як «International Rivers», чакалі, што змяненне клімату выкліча ў будучыні перыядычныя прыступы як засух, так і паводак у Судане[6].

Рэакцыя

правіць

Урад Судана кіраваў дзеяннямі па ліквідацыі наступстваў паводкі[7]. Нацыянальныя сілы місіі па барацьбе з паводкамі Камітэта па гуманітарнай дапамогі актывізавалі работу, а прэм’ер-міністр Судана Абдала Хамдок пацвердзіў, што ўзровень Ніла і яго прытокаў у гэтым годзе, па даных Міністэрства ірыгацыі і водных рэсурсаў, беспрэцэдэнтны з 1912 года. Ён таксама адзначыў, што паводкі ў гэтым годзе прывялі да трагічных і хваравітых чалавечых ахвяр і матэрыяльных страт.

Наступствы

правіць

Савет Бяспекі і абароны Судана абвясціў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны тэрмінам на тры месяцы і вызначыў краіну зонай стыхійнага бедства. Улады сфармавалі Найвышэйшы камітэт па прадухіленні і ліквідацыі наступстваў ліўневых патокаў і паводак[8].

Паводкавыя воды пагражалі затапіць старажытныя археалагічныя раскопкі ў краіне. Будаўнікі пабудавалі сцены з мяшкоў з пяском і адпампоўвалі ваду, каб не пашкодзіць руіны Мероэ, былога старажытнага горада двухтысячагадовай імперыі Мераітаў і аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Папярэднія паводкі ніколі не закраналі гэты аб’ект[9].

Агулам паводкі закранулі больш за паўмільёна чалавек і пашкодзілі больш за 100 000 дамоў як мінімум у 16 правінцый па ўсёй краіне. У выніку тысячы людзей засталіся без прытулку. Для размяшчэння перамешчаных асоб у сталічным Хартуме былі пастаўленыя палаткі[10].

Крыніцы

правіць
  1. а б Slawson, Nicola. Sudan declares state of emergency as record flooding kills 99 people (5 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 September 2020. Праверана 6 September 2020.
  2. Staff, Reuters. Record floods threaten pyramid sites in Sudan(недаступная спасылка) (8 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2020. Праверана 11 верасня 2020.
  3. Sudan – Torrential Rains Flood Khartoum. FloodList. Архівавана з першакрыніцы 2 August 2020. Праверана 9 верасня 2020.
  4. Sudan: Dozens dead, thousands of homes destroyed by floods. Al Jazeera English. Архівавана з першакрыніцы 8 September 2020. Праверана 6 September 2020.
  5. Sudan floods: Nile water level threatens ancient pyramids. news.yahoo.com. BBC. Архівавана з першакрыніцы 9 September 2020. Праверана September 8, 2020.
  6. Highest Nile waters for a century swamp Sudan. news.yahoo.com. AFP. Архівавана з першакрыніцы 5 September 2020. Праверана September 4, 2020.
  7. UN agencies support flood response in Sudan but warn aid stocks ‘rapidly’ depleting. UN News (1 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 September 2020. Праверана 6 September 2020.
  8. Heavy rains and flash floods in Sudan - IFRC(недаступная спасылка). www.ifrc.org. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2017. Праверана 11 верасня 2020.
  9. "Sudan floods threaten ancient archaeological site, experts say". Al Jazeera. September 8, 2020. Архівавана з арыгінала 8 September 2020. Праверана 8 September 2020.
  10. "'We lost everything': Thousands homeless as Sudan battles floods". Al Jazeera. September 9, 2020. Архівавана з арыгінала 9 September 2020. Праверана 9 September 2020.