Павяцкі сельсавет
Павя́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Павяцце.
Павяцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мёрскі раён |
Уключае | 64 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Павяцце |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 158 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Друйскага пассавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антанова, Баркі, Верасянка, Дзярыпарты, Дубоўка, Ідолта, Мілашова, Мінаўты, Рудакі, Рыбачкі, Сталяроўшчына, Тычкі і Якужы)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Аляксандраўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Каснарэўшчына, Міжрэчча, Паршэлева, Сташулі і Суромшчына)[2]. 14 красавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мальцаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Варанькі, Дабравольшчына, Застарынцы, Панізнікі, Разаліна, Сочнева, Узгон і Чарняўцы), населеныя пункты Паршэлева і Суромшчына перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Друйскага пассавета[3]. 18 мая 1963 года ў склад сельсавета з Друйскага пассавета перададзены 36 населеных пунктаў (Антанова, Аўсюкі, Бабарыкі, Баркі, Белае Возера, Дзярыпары, Дубоўка, Ермалова, Ідолта, Казакова, хутар Казакова, Каменка, Леснічоўка, Мілашова, Мінаўты, Новае Сяло, Паршэлева, Пруднікі, Пустынькі, Рубеж-Стайкі, Рудакі, Рыбачкі, Рыжыя, Савуці, Стайкі, Сталяроўшчына, Суднікі, Суромшчына, Сухарэўшчына, Тычкі, Урбанава, Цілеўшчына, Шалціны, Шаркелі, Шнуркі і Якужы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 59 населеных пунктаў[5]. 5 ліпеня 1983 года ў склад Якубаўшчынскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Варанькі і хутар Застарынцы)[6]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Даўгінаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Александрына, Вята, Дарожкі, Драгуны, Дэмскія, Паташня, Тараракі, Чамяры, Чурылава Далёкае, хутары Букава і Рыбакі)[7]. 13 красавіка 2006 года ў склад сельсавета з Даўгінаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кіслякі, Латышы, Лысагорка і Пуцінава)[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1741 чалавек[9], з іх 88,7 % — беларусы, 6,7 % — палякі, 3,3 % — рускія[10]; паводле перапісу 2019 года — 1158 чалавек[11].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 52. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 5 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 апреля 2006 г. № 173 Об изменении границ Долгиновского и Повятского сельсоветов Миорского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.