Пагародзенскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Пагаро́дзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пагародна.

Пагародзенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пагародна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 709
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Асаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Асава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 3 красавіка 1959 года ў складзе Воранаўскага раёна[1]. 2 снежня 1961 года ў склад Жырмунскага сельсавета перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчызна і Сакалы[2]. 19 лістапада 1963 года сельсавет перайменаваны ў Пагародненскі, цэнтр перанесены ў вёску Пагародна[3]. 11 студзеня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны)[4]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Жырмунскага сельсавета перададзена вёска Сакалы, з Воранаўскага пассавета — населеныя пункты Бальсі і Цёмны Дол, у адміністрацыйнае падпарадкаванне Воранаўскага пассавета перададзены населены пункт Гартынкова[5]. 19 красавіка 1973 года ў склад Бастунскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балотнікі, Бальсі, Бастуны, Вяканцы, Занюны, Лапацішкі, Рачкуны, Сакалы і Цёмны Дол, у склад сельсавета з Паляцкішскага сельсавета перададзены населеныя пункты Абалішкі, Вялікія Даўгялы, Гольманцішкі, Гута, Даўгердзішкі, Ёні, Малыя Даўгялы, Подзітва, Працішкі, Татарка і Трумпішкі[6]. У 1977 годзе ў склад Паляцкішскага сельсавета перададзены вёскі Вялікія Даўгялы і Гута[7]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паляцкішскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Паляцкішкі, вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Порайсць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі)[8]. 5 лістапада 2014 года вёска Даўгялы, перададзеная з Паляцкішскага сельсавета, далучана да вёскі Даўгялы[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1437 чалавек[10], з іх 88,6 % — палякі, 7,4 % — беларусы, 1,5 % — рускія[11]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1709 чалавек[12].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  7. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  8. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области
  9. Решение Вороновского районного Совета депутатов от 5 ноября 2014 г. № 31 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.