Пагосцкі сельсавет (Салігорскі раён)
Паго́сцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пагост 1.
Пагосцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пагост 1 |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 1 701 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна. 31 ліпеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мяцявіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Калініна, Корчык, Красны Бераг, Мяцявічы, Новы і Сяльцо)[1]. З 6 студзеня 1965 года ў Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Чыжэвіцкага (вёскі Залессе, Застарынне, Кутнева, Мяцявічы, Пагост 1, Пагост 2, Сяльцо) і Зажэвіцкага сельсаветаў (вёска Цясова)[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1701 чалавек[3], з іх 91,4 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.