Пагранічная бітва (1914)

Паграні́чная бі́тва (7 жніўня 1914 — 25 жніўня 1914) — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусветнай вайны, у якой з абодвух бакоў брала ўдзел каля 3 000 000 чалавек. Завяршылася перамогай германскай арміі, якая ў бязлітасных сустрэчных баях змагла нанесці шэраг адчувальных паражэнняў войскам Антанты. Германскія войскі, правядучы шэраг паспяховых аперацый у Ардэнах, Латарынгіі, Эльзасе і Бельгіі, здолелі адціснуць саюзныя войскі (галоўным чынам французскія) на тэрыторыю Францыі і працягнулі наступ у кірунку Парыжа. Аднак пасля гэтых поспехаў германскім войскам, нягледзячы на перавагу ў сілах і спрыяльнае аператыўнае становішча, не атрымалася разграміць французскія войскі.

Пагранічная бітва
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Французская кавалерыя ў Парыжы перад адпраўкай на фронт, жнівень 1914 года
Французская кавалерыя ў Парыжы перад адпраўкай
на фронт, жнівень 1914 года
Дата 7 жніўня25 жніўня 1914
Месца Эльзас, Латарынгія, Ардэны,
паўднёвая Бельгія
Вынік Перамога Германіі
Праціўнікі
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя
Сцяг Бельгіі Бельгія
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Гельмут фон Мольтке
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Аляксандр фон Клюк (1-я армія)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Карл фон Бюлаў (2-я армія)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Макс фон Гаўзен (3-я армія)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Альбрэхт Вюртэмбергскі (4-я армія)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) кронпрынц Вільгельм (5-я армія)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Рупрэхт Баварскі (6-я армія)
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Ёзас фон Хеерынг (7-я армія)
Сцяг Францыі Жазэф Жофр
Сцяг Францыі Агюст Дзюбай  (руск.) (1-я армія)
Сцяг Францыі Наэль дэ Кастэльно  (руск.) (2-я армія)
Сцяг Францыі П'ер Руфэ  (руск.) (3-я армія)
Сцяг Францыі Фернан Лангль дэ Кары  (руск.) (4-я армія)
Сцяг Францыі Шарль Ланрэзак  (руск.) (5-я армія)
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Фрэнч
Сцяг Бельгіі Альберт I
Сілы бакоў
86 пяхотных і
10 кавалерыйскіх дывізій,
у складзе 7 армій, каля
5000 гармат; усяго каля
1 600 000 чалавек
Францыя: 76 пяхотных і 10 кавалерыйскіх дывізій, у складзе 6 армій, больш 4000 гармат; усяго каля 1 300 000 чалавек

Брытанія: 4 пяхотных і 1,5 кавалерыйскіх дывізій, 328 гармат; усяго 87 000 чалавек
Бельгія: 6 пяхотных і 1 кавалерыйская дывізія, 312 гармат; усяго 117 000 чалавек

Страты
165 000 чалавек
забітымі, параненымі і палоннымі
Францыя: 260 000
чалавек забітымі,
параненымі і палоннымі

Брытанія: 4200 чалавек
забітымі, параненымі і палоннымі
Бельгія: 480 чалавек
забітымі, параненымі і палоннымі

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя

правіць

У першыя дні Першай сусветнай вайны германская армія павяла наступленне на Заходнім фронце. Парушыўшы нейтралітэт Люксембурга і Бельгіі, германскія войскі ўварваліся на тэрыторыю гэтых краін[1].

4 жніўня паміж германскімі і бельгійскімі войскамі пачаліся баі на тэрыторыі Бельгіі. 6 жніўня пачаўся штурм бельгійскай крэпасці Льеж[2]. Падчас гэтых баёў германская армія панесла значныя страты і спыніла сваё наступленне да франка-бельгійскай граніцы. Гераічныя высілкі бельгійскіх войскаў сарвалі планы германскага камандавання хуткімі тэмпамі ўступіць на тэрыторыю Францыі[3].

 
Брытанская паштоўка, якая падтрымвала імкненне Бельгіі да захавання суверэнітэту.

Таксама гэта дало час брытанскім арміям высадзіцца ў французскіх портах і далучыцца да войскаў саюзнікаў.

У французскім генеральным штабе, па меры набліжэння вайны, парушэнне бельгійскага нейтралітэту германскай арміяй лічылася ўсё больш і больш імаверным. Таму ў распрацоўваных планах разгортвання заўсёды ўлічвалася такая магчымасць. Аднак ва ўмовах распачатай вайны, французскае камандаванне не было даканцова ўпэўнена, што германцы будуць наступаюць менавіта праз Бельгію. У французскага ўрада была боязь, што германскае камандаванне спрабуе справакаваць Францыю на парушэнне нейтралітэту Бельгіі. Таму французскі ваенны міністр забараніў усім французскім войскам пераходзіць бельгійскую граніцу і ўсім лётчыкам лётаць над бельгійскай тэрыторыяй.

Толькі 4 жніўня, калі стала вядома пра ўварванне германскіх войскаў у Бельгію і бельгійскі ўрад выказаў згоду ўзаемадзейнічаць з французскімі войскамі, французскім войскам было дазволена дзеяць на тэрыторыі Бельгіі.

Да 8 жніўня французская разведка дакладала пра тое, што галоўныя сілы германцаў засяроджаны ў раёне Меца, у Латарынгіі. На падставе гэтых дадзеных і з улікам супраціўлення Льежа, ніводны форт якога яшчэ не быў страчаны, камандуючы французскай арміяй генерал Жазэф Жофр аддаў загад пра агульнае наступленне французскай арміі

Новыя разведвальныя звесткі, атрыманыя французскім штабам да 13 жніўня, паказвалі, што галоўныя сілы германцаў мясцуюцца не ў раёне Меца, як меркавалі раней, а значна паўночней. Аднак Жофр усё яшчэ лічыў, што германская армія не будзе наступаць праз Бельгію.

Пасля кровапралітных баёў 16 жніўня Льеж быў узяты[заўв 1]. Германскія войскі пачалі фарсіраванне Мааса. Бельгійская армія з баямі адыходзіла да Антверпена. 20 жніўня германская армія заняла сталіцу Бельгіі — Брусель. Пасля гэтага, германскія войскі выйшлі да франка-бельгійскай граніцы[4].

Планаванне аперацыі

правіць

План Германіі

правіць

Згодна германскаму плану войны, распрацаванаму начальнікам Генеральнага Штаба германскага войска Шліфенам яшчэ ў 1905 годзе, германская армія ў хуткай вайне павінна правесці бліцкрыг, скарыстаючы тэрыторыю Бельгіі для абыходу асноўных абарончых меж французаў і ахопу французскай арміі з фланга[5]. У выніку Германскае камандаванне планавала вырабіць знішчальны ўдар па Францыі праз тэрыторыю Бельгіі. Аднак нягледзячы на тое, што ўся асноўная ўвага германскага камандавання была прыкавана да ўварвання ў Бельгію, германцы прымалі ўсе меры для таго, каб не даць французскай арміі, якая наступала ў Эльзас-Латарынгіі, захапіць гэты рэгіён[6]

План саюзнікаў

правіць

Перад вайной французскае камандаванне, лічачы, што з-за расцягненасці камунікацый і абмежаванасці сіл Германія не асмеліцца вырабіць галоўны ўдар праз Бельгію па поўначы Францыі, вырашыла, што асноўныя баявыя дзеянні адбудуцца ў Ардэнах, Эльзасе і Латарынгіі і, пакінуўшы ўсю франка-бельгійскую граніцу без абароны, засяродзіла ўсе свае сілы на ўсходняй граніцы Францыі, маючы намер там пабіць германскія войскі[7]. У Францыі таксама быў план ведання баявых дзеянняў супраць Германіі, распрацаваны да вайны, ён зваўся «План № 17». Гэты план меркаваў магутны наступ французскай арміі ў Эльзасе і Латарынгіі і хуткі захоп гэтых тэрыторый, згубленых Францыяй пасля франка-прускай вайны[7]. Французскае камандаванне не чакала, што германская армія выкарыстае тэрыторыю нейтральнай Бельгіі для ўварвання ў Францыю.

Сілы бакоў і разгортванне армій

правіць

Германія

правіць

Для рэалізацыі плана Шліфена па хуткім разгроме Францыі Германія засяродзіла на граніцы з Францыяй, Бельгіяй і Люксембургам значныя ваенныя сілы: былі разгорнены сем армій (1-я — 7-я, 86 пяхотных і 10 кавалерыйскіх дывізій, да 5 тыс. гармат) колькасцю каля 1 млн. 600 тыс. чалавек пад камандаваннем імператара Вільгельма II.

Германскім арміям супрацьстаялі французскія, бельгійскія і брытанскія арміі. Французскае восйка было разгорнена ў складзе пяці армій і аднаго кавалерыйскага корпуса, пры 4000 гарматах. Колькасць французскіх ваяроў складала 1 300 000 чалавек. У звязку з наступленнем германскай арміі праз тэрыторыю Бельгіі на Парыж, французскаму камандаванню давялося адмовіцца ад агаданага перад вайной «плана № 17», які меркаваў захоп Эльзаса і Латарынгіі[8]. У звязку з гэтым канчатковыя раёны размяшчэння французскіх армій і іх склад пад канец жніўня значна адрозніваліся ад запланаваных мабілізацыйным «планам № 17»[8].

Саюзнікі

правіць

Французскія сілы  (руск.) налічвалі пяць армій (1-я — 5-я  (англ.), 76 пяхотных і 10 кавалерыйскіх дывізій, больш 4 тыс. гармат) пад камандаваннем генерала Жазэфа Жофра[9]. Бельгійская армія  (руск.) (шэсць пяхотных і адна кавалерыйская дывізія, 312 гармат) колькасцю 117 тыс. чалавек пад камандаваннем караля Альберта I[9]. Брытанская экспедыцыйная армія (4 пяхотных і 1,5 кавалерыйскія дывізіі, 328 гармат) колькасцю 87 тыс. чалавек пад камандаваннем фельдмаршала Джона Фрэнча[9].

 
Карта кампаніі 1914 года.

Ход бітвы

правіць

Пачатковы этап

правіць

Бітва пры Мюльгаўзене

правіць
 
Германская пяхота на маршы, 7 жніўня 1914 года.

7 жніўня 1914 года, французскія арміі перайшлі франка-германскую граніцу і ўварваліся на тэрыторыю Германскай імперыі. Было важна як мага хутчэй уступіць на землі Эльзаса і Латарынгіі, адрынутыя Германіяй ад Францыі. Гэта зрабіла б вялікі маральны эфект, падняло б дух французскіх войскаў перад пачаткам вырашальных бітваў[10][11].

7 жніўня завязаліся першыя баі Пагранічнай бітвы, да 8 жніўня французскім часткам атрымалася адкінуць германскія войскі за Рэйн і захапіць Мюльгаўзен, у Эльзасе. У Францыі ўсё лічылі, што пачалося вызваленне спрадвечных французскіх земляў ад германскага валадарства. Аднак прыбылыя германскія падмацаванні 9 жніўня нечакана для французаў перайшлі ў наступ і адціснулі французскія войскі да граніцы[12].

Бітва за Латарынгію

правіць

Наступленне французаў буйнейшымі сіламі (шэсць з паловай карпусоў, тры рэзервовыя і тры кавалерыйскія дывізіі 1-ай і 2-ай армій) пачалося 14 жніўня ў агульным кірунку на Саарбург  (руск.) у Латарынгіі. Германскія войскі тут мелі пяць карпусоў і тры кавалерыйскія дывізіі 6-ай германскай арміі. Адранку 15 жніўня і на правым флангу 1-ай арміі французы распачалі новае наступленне буйнейшымі сіламі, утварыўшы для гэтага адмысловую Эльзаскую армію[13].

Так да гэтага часу ўжо даканцова стала ясна намер германскага камандаванне наставаць праз Бельгію, мэтай новай аперацыі французаў у Верхнім Эльзасе было прыкуць да гэтага раёна як мага большую колькасць германскіх войскаў і не дазволіць перакідаць іх на ўзмацненне паўночнага германскага крыла[13].

2-я французская армія і часткі 1-ай арміі павольна наступалі з нязначнымі баямі і да 18 жніўня — 20 жніўня занялі Саарбург, Шато-Сален  (руск.) і іншыя паселішчы. Да 19 жніўня на правым флангу Эльзаскай арміі французам таксама зноў атрымалася заняць раён Мюльгаўзена, бо вялікая частка германскіх сіл да гэтага часу была перасунута з Мюльгаузена да поўначы[14].

Хоць тактычна Латарынгская аперацыя скончылася поўнай перамогай германскіх войскаў, у стратэгічным плане яе вынікі былі неадназначнымі. Немцы адкінулі 1-ю і 2-ю французскія арміі на захад, чым дапамаглі французам кансалідаваць фронт сваіх армій на заходнім тэатры ваенных дзеянняў.

Фінальны этап

правіць

Становішча перад вырашальнымі баямі

правіць

Далей, пасля завяршэння актыўных дзеянняў у Латарынгіі асноўныя падзеі адбываліся на франка-бельгійскай граніцы. Да 20 жніўня тут засяродзіліся: галоўная групоўка германскіх сіл і французскія арміі левага крыла[15].

1-я германская армія выйшла на лінію Вольфертгем, заходней Бруселя, Ватэрлоа  (руск.) (3-і рэзервовы корпус гэтай арміі быў пакінуты для блакавання бельгійскай арміі ў Антверпене); 2-я германская армія — паўднёва-ўсходней 1-й да Намюра; 3-я армія падышла да ракі Маас на пляцоўцы Намюр — Дыян  (руск.); 4-я германская армія выйшла на мяжу Бастонь, Атэр; 5-я армія дасягнула лініі Эталь — Лонгві — Арсвейлер. Усяго ў пяці германскіх арміях наставалі 17 ваенных карпусоў і 7 кавалерыйскіх дывізій. За імі рухаліся яшчэ 5 рэзервовых карпусоў, якія маглі цягам найблізкіх 2-3 дзён таксама ўзяць удзел у бітве[16].

Французскія войскі займалі наступнае становішча: 3-е армія знаходзілася на лініі Этэн, Жамец, паўночна-ўсходней Вердэна; 4-я армія займала шырокі фронт ад Манмедзі да Мезьера; 5-я армія заняла паказанае ёй месца паміж рэкамі Самбрай і Маасам і ў трохвугольніку Дыян — Намюр — Шарлеруа. Кавалерыйскі корпус у складзе трох дывізій знаходзіўся на левым беразе Самбры заходней Шарлеруа. Паміж 4-ай і 5-ай арміямі быў прамежак у 50 км, прычынены слабымі сіламі, што абаранялі пераправы праз раку Маас.

Далей ад Валансьена на паўночны захад да марскога ўзбярэжжа чатыры тэрытарыяльныя дывізіі пад камандаваннем генерала Амада  (руск.) мелі заданне заступіць шлях германскай кавалерыі на французскую тэрыторыю[16].

Англійская армія скончыла сваё засяроджванне паўднёвей Мабёжа і збіралася высоўвацца да Монса.

Правы фланг усёй галоўнай групоўкі англа-французскіх войскаў закрывала Латарынгская армія пад камандаваннем генерала Мануры  (руск.), створаная да 21 жніўня ў складзе сямі рэзервовых дывізій. Яна размяшчалася ўсходней Вердэна, у раёне Мааскіх вышынь.

Усяго ў групоўцы саюзных армій 22,5 корпуса і 7,5 кавалерыйскіх дывізій. Сілы бакоў да пачатку вырашальных баёў на франка-бельгійскай граніцы былі практычна роўныя.

Да 20 жніўня сілы праціўнікаў цалкам былі разгорнены. У звязку з гэтым камандуючыя войскамі аддаюць аператыўныя дырэктывы сваім арміям.

Германскае камандаванне прыняло рашэнне актыўнымі дзеяннямі 1-й, 2-й і 3-й армій ахапіць і разграміць галоўныя французскія сілы, 4-я і 5-я армія павінны былі дзеяць у залежнасці ад становішча — наступаць ці абараняцца[14].

Французскае камандаванне таксама прыняло рашэнне пра пераход у актыўнае наступленне 3-ай і 4-ай армій[13], астатнія сілы павінны былі закрываць флангі і наносіць дапаможныя ўдары[14].

Бітва пры Ардэнах

правіць

Выконваючы загады камандавання, супраціўныя арміі рухаліся насустрач адна адной. У выніку гэтага з 21 жніўня завязаліся бязлітасныя сустрэчныя баі.

У Ардэнах баявыя дзеянні адбываліся паміж 3-ай і 4-ай французскімі арміямі і 4-ай і 5-ай германскімі арміямі. Найболей бязлітасныя бітвы завярнуліся ў двух аператыўных раёнах: ля Лонгві і на рацэ Семуа. Баі ля Лонгві завязаліся з 22 жніўня, у гэтых баях 3-я французская армія была пабіта 5-ай германскай арміяй і з 25 жніўня пачала адыход на лінію Манмедўі і паўднёвей. З прычыны стомленасці і засмучэння армій абодвух бакоў баі з 26 жніўня прыпыніліся. На рацэ Семуа баі паміж 4-ай французскай і 4-ай германскай арміямі таксама пачаліся з 22 жніўня, нягледзячы на перавагу, 4-я французская армія панесла цяжкія страты ў людзях і матэрыяльнай частцы і адышла ў пачатковае становішча за раку Семуа, а 24 жніўня на раку Маас[17].

У цэлым французскія арміі ў выніку аперацыі пацярпелі поўнае тактычнае паражэнне, панеслі цяжкія страты і былі адціснуты да захаду ад ракі Маас.

Бітва пры Шарлеруа

правіць
 
Операцыі ля Шарлеруа і Монса.

Таксама бязлітасныя баі завярнуліся ў міжрэчча Самбры і Мааса ля бельгійскага горада Шарлеруа. Тут 5-я французская армія супрацьстаяла 2-ой і 3-яй германскім арміям. 21 жніўня часткі 2-ой германскай арміяй захапілі некалькі перапраў на Самбры і 22 жніўня фарсіравалі яе буйнымі сіламі. Потым завярнуліся бязлітасныя баі, спачатку французы паспрабавалі перайсці ў наступленне, потым немцы атакавалі шэраг перапраў на Маасе, але гэтыя дзеянні не прынеслі вынікаў[18].

Аднак 23 жніўня часткі 3-а германскай арміі захапілі на Маасе некаторыя пераправы паўднёвей Намюра і пераправіліся на левы бераг Мааса ля Дыяна[19]. Гэта стварыла пагрозу 5-ай французскай арміі, і 23 жніўня яна пачала адыход, за ёй амаль без баёў шлі германскія войскі.

Бітва пры Монсе

правіць
 
Брытанскія войскі  (руск.) ў Монсе, 22 жніўня 1914 года.

На левым флангу фронту таксама адбыліся сутыкненні, паміж часткамі 1-а германскай арміі і англійскімі войскамі. Паводле дырэктывы саюзнага камандавання, скончыўшы засяроджванне ў раёне Мабёжа, англійская армія, пад камандаваннем Джона Фрэнча высунулася ў кірунку Монса[18].

Аднак 23 жніўня, германскія войскі таксама падышлі да гэтай мяжы, фарсіравалі канал і занялі Монс. Англічане пад напорам перазыходнага іх праціўніка адранку 24 жніўня пачалі адыход і да 25 жніўня адышлі на лінію Камбрэ, Ле-Като[7].

Сканчэнне бітвы

правіць

У Эльзасе і Латарынгіі, на Саарбургскім і Страсбурскім кірунку, з 20 па 28 жніўня германцы сіламі 6-ай і 7-ай армій атакавалі французскія войскі і адкінулі іх у першапачатковыя становішча. Французскае войска пакінула ўсе тэрыторыі, якія захапіла ў ходзе Латарынгскай аперацыі[20]. Да канца жніўня ў сувязі з цяжкім становішчам, якое склалася для французаў, на бельгійскай граніцы французы пакінулі раён Мюльгаўзена. Эльзаская армія была расфірармавана і яе часткі перакінуты на іншыя пляцоўкі фронту. Пасля гэтага ў Эльзасе і Латарынгіі вяліся баі мясцовага характару, якія не аказвалі істотнага ўплыву на агульны ход вайны[21].

Вынікі

правіць

Вынікі бою

Да 25 жніўня Пагранічную бітву можна лічыць скончаным, бо з гэтага часу французскае камандаванне змяняе свае стратэгічныя мэты і ажыццяўляе стратэгічнае адступленне ўсёй сваёй паўночнай групоўкі, каб з новай мяжы аднавіць наступленне[21].

У выніку Пагранічнай бітвы стратэгічнае становішча на Заходнім фронце рэзка змянілася. Французскія войскі на ўсім фронце паўночна-заходней Вердэна змушаны былі адыходзіць, каб набрацца сілы.

Саюзнікі пацярпелі цяжкае паражэнне, генерал Жоффр пісаў:

Пагранічная бітва скончылася няўдала

[22]

Параза французскіх войскаў у Пагранічнай бітве і іх наступны адыход стварылі пагрозу Парыжу, што выклікала цяжкае ўражанне ў грамадскіх колах Францыі. 2 верасня французскі ўрад пакінуў Парыж і перабраўся ў Бардо.

Ваенныя вынікі

Антанта панесла значныя страты ў Пагранічнай бітве. Французскае войска страціла 260 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. Англійскія войскі страцілі 4 200 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, бельгійскія страты склалі 480 чалавек. Германскае войска страціла 165 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі[23].

Прычынай паражэння французаў у Пагранічнай бітве было недастаткова майстэрскае выкарыстанне армій. Камандаванне пры пастаноўцы заданняў выходзіла з няправільных дапушчэннях пра намеры і групоўку праціўніка. У выніку гэтага адбываліся раптоўныя сутыкненні з праціўнікам[22].

Германскія войскі таксама наступалі без належнай разведкі, дзеялі млява і замест імклівага пераследу французаў толькі ішлі за імі. Германцы не здолелі ні на адной пляцоўцы скарыстацца спрыяльным становішчам[22].

Аднак тым часам як у французскім войску зрабілі для сябе з Пагранічнай бітвы павучальныя стратэгічныя і тактычныя высновы, камандаванне германскага войска, пераацаніўшы свае поспехі, лічыла, што французскія арміі ўжо разгромленыя і вынік вайны прадвызначаны[24]. Лічачы, што мэты вайны на Захадзе дасягнуты, германскае камандаванне вырашыла прыступіць да перакідання войскаў на Усход, што агадвалася планам вайны[заўв 2]. Да гэтага падахвочвала таксама і становішча ва Усходняй Прусіі, дзе ля Гумбінена расійскія войскі нанеслі сур'ёзнае паражэнне 8-ай германскай арміі і дамагліся буйных поспехаў.

Усе гэтыя фактары, наступныя дырэктывы французскага камандавання, а таксама ўмелае адступленне армій саюзнікаў дазволіла ім замацавацца на Марне і ў канчатковым выніку здабыць важную перамогу над германскімі войскамі, спыніўшы іх пасоўванне да Парыжа[23].

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Умацаванні Льежа складаліся з 12 фортаў, размешчаных па абодвух берагах р. Маас на адлеглачсці 6 — 8 км ад горада. Крэпасны абвод Льежа дасягаў 50 км. На ўзбраенні кожнага форта было да васьмі прылад калібрам 120—200 мм, тры-чатыры 57-мм супрацьштурмавыя гарматы, а гарнізон форта складаўся з 80-100 чалавек. Артылерыя, зазвычай, месцавалася пад бранявымі каўпакамі («Военно-инженерный зарубежник», 1922, № 6, стр. 20) ці ў крутных браняваных вежах. Асноўныя збудаванні фортаў мелі бетоннае пакрыццё таўшчынёй 2,5 — 3 м. Усяго гарнізон крэпасці налічваў да 30 тыс. чалавек і 400 гармат (у тым ліку і палявыя арміі — 3-я пяхотная дывізія і адна брыгада 4-й пяхотнай дывізіі). Прамежкі паміж фортамі (2-6 км) былі заняты пяхотай, што размяшчалася ў спехам зробленых акопах, прычыненых драцянымі загародамі.
  2. Гвардзейскі рэзервовы корпус з 2-ай арміі, 11-ы ваенны корпус з 3-ай арміі і 8-я кавалерыйская дывізія з 6-ай арміі былі адпраўлены ва Усходнюю Прусію 26 жніўня, а адзін корпус (5-ы ваенны з 5-ай арміі) затрымваўся ў раёне Меца для гэтай жа мэты. 30 жніўня яго адпраўка на Усход была скасавана.

Крыніцы

правіць
  1. Ключников Ю. В. и Сабанин А. Международная политика новейшего времени в договорах, нотах и декларациях, ч. 1. — М., 1925. — С. 195, 196.
  2. «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1. Berlin, 1925, S. 105. (ням.)
  3. «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1, S. 109 (ням.)
  4. Ребольд Ж. Крепостная война в 1914—1918 гг. / Пер. с франц. — М., 1938. — С. 26.
  5. Коленковский А. Маневренный период первой мировой империалистической войны, 1914 г., стр. 28
  6. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 1. — С. 245—248.
  7. а б в История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 1. — С. 285.
  8. а б Жоффр Ж. 1914—1915. Подготовка войны и ведение операций. / Пер. с франц. — М., 1923. — С. 14.
  9. а б в Эгли К. Стратегическое развертывание и наступление армий Франции, Бельгии и Англии, стр. 7
  10. Пуанкаре Р. На службе Франции Воспоминания за девять лет, кн. 1. / Пер. с франц. — М., 1936. — С. 23.
  11. Палітычны эфект гэтага наступлення адзначае ў сваёй працы «Праўда пра вайну 1914—1918 гг.» і англійскі вайсковы гісторык Лідэл Гарт: М., 1935. — С. 50.
  12. «Les armées françaises dans la Grande guerre», t. 1, vol. 1. — P. 231. (фр.)
  13. а б в Жоффр Ж. 1914—1915. Подготовка войны и ведение операций. — С. 15—16.
  14. а б в История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 1. — С. 282.
  15. Строков А. А. История военного искусства. Капиталистическое общество периода империализма (до конца первой мировой войны 1914—1918 гг.). — М., 1967. — С. 290.
  16. а б «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1, S. 260—261. (ням.)
  17. «Les armées françaises dans la Grande guerre», t. 1, vol. 2. — P., 1925. — P. 257, 271. (фр.)
  18. а б История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 1. — С. 284.
  19. «Les armées françaises dans la Grande guerre», t. 1, vol. 1. — P. 481—482. (фр.)
  20. «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1. — S. 263—264. Эти действия германские историки относят также к Пограничному сражению (ням.)
  21. а б «Les armées françaises dans la Grande guerre», t. 1, vol. 1. — P. 247. (фр.)
  22. а б в Жоффр Ж. 1914-1915. Подготовка войны и ведение операций. - С. 18.
  23. а б Жоффр Ж. 1914—1915. Подготовка войны и ведение операций, стр. 42
  24. «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 1, S. 437—438 (ням.)