Пагранічны слуп (Багушы)
Пагранічны слуп (польск.: Słup graniczny w Boguszach) — гістарычны пагранічны слуп каля в. Багушы Элкскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства Польшчы.
Славутасць | |
Пагранічны слуп | |
---|---|
| |
53°41′30″ пн. ш. 22°26′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Багушы |
Тып будынка | пагранічны слуп |
Дата пабудовы | 1545 год |
![]() |
ГісторыяПравіць
Пастаўлены ў 1545 годзе на трайным стыку Вялікага Княства Літоўскага, Прускага герцагства і Каралеўства Польскага як напамін пра дэмаркацыю граніц паміж краінамі.
Слуп пазначаў трайны стык 24 гады — у 1569 годзе была падпісана Люблінская унія, паводле ўмоў якой Падляшскае ваяводства перайшло пад уладу Каралеўства Польскага.
АрхітэктураПравіць
Пагранічны слуп вышынёй каля 6 метраў уведзены з цэглы, атынкаваны і пакрыты чырвонай дахоўкай. На ўсходняй сцяне знаходзіцца мармуровая дошка з дзяржаўнымі гербамі Вялікага Княства Літоўскага і Прускага герцагства, а таксама надпісам на лацінскай мове. Арыгінальная дошка была знята ў 1907 годзе і вывезена ў Кёнігсберг, на яе месца ўсталявана копія з вапняку.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пагранічны слуп (Багушы)