Пагубяцічы
Пагубя́цічы[1] (трансліт.: Pahubiacičy, руск.: Погубятичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 33 кіламетры на паўночны захад ад Брэста.
Вёска
Пагубяцічы
|
Гісторыя
правіцьУ XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Сягнеўшчына. У 1858 годзе налічвалася 159 рэвізскіх душ. Уласнасць пана Гажыца. У 1870 годзе была цэнтрам сельскай грамады. У 1905 годзе 282 жыхары, у Лышчыцкай воласці.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 жыхароў.
Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсавета[2], да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[3].
Насельніцтва
правіць- 11 гаспадарак, 14 жыхароў (2005)
- 27 двароў, 111 двароў (1921)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх