Падгорная (Баранавіцкі раён)

Баранавіцкі раён

Падго́рная[1] (трансліт.: Padhornaja, руск.: Подгорная) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Падгорнаўскага сельсавета.

Вёска
Падгорная
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Гавінавічы
Насельніцтва
  • 835 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225357
Аўтамабільны код
1
Падгорная на карце Беларусі ±
Падгорная (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Падгорная (Баранавіцкі раён)
Падгорная (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Падгорная (Баранавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Размешчана за 43 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст, на правым беразе ракі Лахазва.

Назва правіць

Адпачатная назва вёскі - Гавінавічы, адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Ga-vin'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Ga- i Vin-.

Гісторыя правіць

У пісьмовых крыніцах сустракаецца з сярэдзіны XVI стагоддзя пад назвай Гавінавічы. У 1555 годзе маёнтак, уласнасць Ганны Ільінічны, у 1565 годзе — Сафіі Янаўны Віктарынай; пазней належаў Гаўрыле Камбулатовічу.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1817 годзе пабудавана царква Святога Антонія (захавалася). На пачатку XX стагоддзя працавала школа граматы.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 27 аднавяскоўцаў.

10 жніўня 1942 года ў вёсцы адбыўся бой паміж беларускімі партызанамі і жаўнерамі Беларускага корпуса самааховы, у выніку якога атрад апошніх быў разбіты.

30 ліпеня 1964 года вёска Гавінавічы атрымала назву Падгорная[2].

Інфраструктура правіць

Працуюць выканкам сельсавета, сядзіба калгаса, майстэрні па рамонце сельскагападарчай тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, сярэдняя школа (з 1986 года дзейнічае музей працоўнай і баявой славы), Дом культуры (працуе хор народнай песні, якому ў 1972 годзе прысвоена ганаровае званне народны), бібліятэка, бальніца, аддзяленне сувязі, 3 магазіны.

Насельніцтва правіць

 
Асілкавы камень на месцы паселішча неаліту каля в.Падгорная

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 493.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць