Падзеі ў Вільнюсе (1991)

Сту́дзеньскія падзе́і (літ.: Sausio įvykiai) — падзеі, звязаныя з інтэрвенцыяй Савецкай Арміі ў Літву ў студзені 1991 года. У выніку дзеянняў савецкіх ваенных загінула 14 асоб, а больш за 600 былі параненыя.

Студзеньскія падзеі
літ.: Sausio įvykiai
Асноўны канфлікт: Спяваючая рэвалюцыя, Распад СССР
Адзін з пратэстуючых са сцягам ля савецкага танка. Ноч 13 студзеня 1991 года
Адзін з пратэстуючых са сцягам ля савецкага танка. Ноч 13 студзеня 1991 года
Дата 11 — 13 студзеня 1991 года
Месца  Літва
Вынік Вывад савецкіх войскаў з гарадоў Літвы
Праціўнікі
 Літва Сцяг СССР СССР

Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Камітэт нацынальнага выратавання Літоўскай ССР

Камандуючыя
Літва Вітаўтас Ландсбергіс
Літва Альбертас Шыменас
Літва Гедымінас Вагнарус
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Міхаіл Гарбачоў
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Уладзіслаў Ачалаў
Літва Міколас Буракявічус
Сілы бакоў
Грамадзяне Літвы Пскоўскія дэсантнікі, КДБ група Альфа
Страты
15 загінулых
900 параненых
1 загінулы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

11 сакавіка 1990 года Літва абвесціла незалежнасць, у адказ Савецкі Саюз ўвёў танкі ў сталіцу краіны — Вільнюс. 13 студзеня 1991 года Савецкая армія пачала штурм тэлевізійнай вежы, якую абаранялі цывільныя людзі, перадусім студэнты. Літоўцы абаранялі ад штурмуючых жаўнераў Міхаіла Галаватава ўваход у студыю, у якой да апошняй хвіліны транслявалася праграма свабоднай Літвы. Людзі клаліся на зямлю, ствараючы жывы ланцуг перад гусеніцамі танкаў. У той дзень у Вільнюсе загінула 14 асоб (13 цывільных і 1 савецкі салдат; 15 асоб памерла ў лютым), а больш за 700 былі параненыя. На наступны дзень мноства людзей прыйшло развітацца з забітымі.

Штурм парламента не адбыўся. 21 жніўня 1991 года пацярпеў паразу ў Маскве жнівеньскі путч, і савецкае войска пакінула тэлевізійную вежу.

Беларусы ў студзеньскіх падзеях правіць

Абаронцы літоўскай незалежнасці правіць

Беларускія дэпутаты Вярхоўнага Савета ад апазіцыі і апазіцыйныя беларускія грамадзяне прымалі актыўны ўдзел у абароне незалежнасці суседняй краіны. Сяргей Дубавец быў узнагароджаны медалём Літвы «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы».

13 студзеня 1991 года раніцай дэпутаты Апазіцыі БНФ прынялі Заяву з асуджэннем гвалтоўных дзеянняў Масквы. Вярхоўны Савет адмовіўся прымаць якую-небудзь заяву адносна тых падзей, пакуль не атрымае больш падрабязныя звесткі. Была створана камісія, якая павінна была ехаць у Вільнюс. У яе склад ўвайшлі: Валянцін Голубеў, Генадзь Карпенка, Сяргей Шабашоў (дэпутат ад ветэранаў, былы першы сакратар Віцебскага абкама), Аляксандр Лукашэнка, а ўзначаліў дэлегацыю Ніл Гілевіч. Тым часам у перапынку Пазняк сабраў паседжанне апазіцыі, дзе вырашылі накіраваць уласную дэлегацыю ў складзе Барыса Гюнтара, Ігара Пырха і Сяргея Навумчыка. Апазіцыйныя палітыкі хутка патрапілі ў Вільнюс і адразу з’явіліся ў парламенце, які рыхтаваўся да штурму. Сяргей Навумчык выступіў перад дэпутатамі са словамі падтрымкі ад фракцыі БНФ у ВС БССР[1].

Абаронцы савецкага ладу правіць

Справа паводле падзей 13 студзеня была перададзена ў суд 19 чэрвеня 1996 года. За падзеі, у выніку якіх загінулі 14 літоўскіх грамадзян, 23 жніўня 1999 года былі пакараныя Міколас Буракявічус, Юазас Ермалавічус, Юазас Куаляліс, Ляонас Барташавічус, Станісловас Міцкявічус і Яраслаў Пракаповіч, яшчэ 23 застаюцца падазраванымі ў гэтай справе[2][3].

15 студзеня 1994 года беларускія праваахоўныя органы выдалі Літве былых кіраўнікоў кампартыі ЛССР Міколаса Буракавічуса і Юозаса Ермалавічуса, якіх абвінавачвалі ў спробе дзяржаўнага перавароту ў студзені 1991 года. Камуністы знаходзіліся ў Беларусі нелегальна. Гэта выклікала вялікі рэзананс сярод большасці дэпутатаў ВС РБ — былой савецкай наменклатуры. З-за гэтага 26 студзеня Станіслава Шушкевіча адправілі ў адстаўку[4].

Супраць Уладзіміра Усхопчыка, які ў 1991 годзе камандаваў дывізіяй савецкіх войскаў, сіламі якой Масква спрабавала спыніць рух літоўцаў да незалежнасці, была ўзбуджаная крымінальная справа ў Літве. У 2000 годзе генерал-лейтэнант Усхопчык быў прызначаны намеснікам міністра абароны Беларусі, што выклікала негатыўную рэакцыю ў Літве. Акрамя Усхопчыка беларускія ўлады далі прытулак іншым удзельнікам тых падзей, якія абаранялі савецкі лад ў ЛССР. У Віцебску ў 2000-я на дзяржаўнай пасадзе працаваў былы сакратар ЦК кампартыі Літвы Швед; бізнесам у Беларусі займаўся былы камандзір вільнюскага АМАПа — Макуціновіч. У Беларусі жывуць Катляроў, Юненя ды іншыя, каго літоўцы падазраюць у арганізацыі ўзброеных сутычак[5].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць