Падкастынг
Падкастынг (англ.: podcasting) — новая тэхналогія вяшчання ў Інтэрнэце. Гэта тэхналогія тыпу аўдыа-блога або радыё-блога, якая з дапамогай фармату RSS дазваляе аўтаматызаваць працэс падпіскі і пампавання аўдыа (звычайна mp3) на партатыўныя mp3-плэеры або на персанальны камп’ютар. Як правіла, падкасты маюць вызначаную тэматыку і перыядычнасць выдання. Для зручнага праслухоўвання падкастаў створана мноства праграмных прадуктаў, такіх як Zune Software, iTunes, Rhythmbox, gPodder, AmaroK або Banshee, якія сачаць за абнаўленнем падкаст-стужак і іх аўтаматычнай загрузкай.
Тэрмін быў упершыню ўведзены ва ўжытак ві-джэем Адамам Керы (VJ Adam Curry) з музычнага каналу MTV, і з’яўляецца складаным словам з дзьвух частак: ад назвы iPod (вядомага mp3-плэера кампаніі Apple) і англійскага слова broadcasting (радыёвяшчанне). З дапамогай гэтай тэхналогіі кожны карыстальнік вэб, фактычна, можа адчыніць сваю радыёстанцыю ў Інтэрнэце.
ТэхналогіяПравіць
Тэхналагічная база падкастынга — фармат RSS ці Atom са спецыфічным элементам enclosure («укладанне»), які апісвае медыяаб’ект, што падключаецца (карцінку, відэаролік, выява гуказапісу і інш.).[1]
Элемент мае атрыбуты:
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падкастынг
- Спецыфікацыя RSS 2.0 (англ.)
- Што такое падкастынг
- Першы беларускі сайт падкастынгу Архівавана 1 жніўня 2005. (рус.)