Падлессе Камянецкае

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Падле́ссе Камяне́цкае[1] (трансліт.: Padliessie Kamianieckaje, руск.: Подлесье Каменецкое) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, на ўсходзе меліярацыйныя каналы, на захадзе — р. Каменка (прыток р. Мухавец).

Вёска
Падлессе Камянецкае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 142 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225006
Аўтамабільны код
1
Падлессе Камянецкае на карце Беларусі ±
Падлессе Камянецкае (Беларусь)
Падлессе Камянецкае
Падлессе Камянецкае (Брэсцкая вобласць)
Падлессе Камянецкае

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя

правіць

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская. У 1858 годзе ўласнасць графіні Краснінскай. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады. У 1886 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа, карчма.

У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі вёску. У студзені 1949 года арганізаваны першы калгас, які аб'яднаў 37 гаспадарак.

Насельніцтва

правіць
  • 200 сялянскіх душ (1858)
  • 30 двароў, 240 жыхароў (1886)
  • 367 жыхароў (1905)
  • 150 двароў, 730 жыхароў (1940)
  • 140 жыхароў (1959)
  • 265 жыхароў (1970)
  • 56 гаспадарак, 117 жыхароў (1997)
  • 62 гаспадаркі, 137 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

правіць