Падлог

супрацьпраўнае ўвядзенне ў зман

Падлог — злачынства, якое выяўляецца ў падробцы сапраўдных або ў складанні фальшывых дакументаў. Адрозніваюць службовы падлог і падлог, які ўчыняецца прыватнай асобай. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымінальную ажказнасць за: выпуск (эмісію) службовай асобай суб'екта гаспадарання каштоўных папер без іх рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку, а таксама выкарыстанне заведама падложных дакументаў для іх рэгістрацыі; падлог праспекта эмісіі каштоўных папер; падлог выбарчых дакументаў (па выніках выбараў і рэферэндумаў), заведама няправільны падлік галасоў або парушэнне тайны галасавання, учыненыя членам выбарчай камісіі або службовай асобай дзяржаўнага ці грамадскага органа; службовы падлог, учынены з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленнасці; падробка знакаў паштовай аплаты і праязных білетаў, падробка, выраб або збыт падробных дакументаў, пячатак, бланкаў. Найбольш небяспечным злачынствам з'яўляецца падлог грашовых знакаў і каштоўных папер, якія знаходзяцца ў абарачэнні[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць