Падліпкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Падлі́пкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Падліпкі.

Падліпкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гродзенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Падліпкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
10 снежня 1965
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
12 верасня 1977

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дубаўскага сельсавета[1].

10 снежня 1965 года цэнтр Дубаўскага сельсавета перанесены ў вёску Падліпкі, а сельсавет перайменаваны ў Падліпкаўскі. 12 верасня 1977 года ў склад сельсавета з Індурскага сельсавета перададзены вёскі Адэльск, Скраблякі і хутар Мінкаўцы, наўзамен у склад Індурскага сельсавета перададзены вёскі Лужкі і Новадубавая, цэнтр перанесены ў вёску Адэльск, Падліпкаўскі сельсавет перайменаваны ў Адэльскі[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.