«Падмані мяне» (англ.: «Lie to Me») — амерыканскі серыял 20092011 гадоў пра расследаванне злачынстваў спецыялістамі, якія вывучаюць паводзіны цела і твару чалавека падчас хлусні. У маі 2011 года тэлеканал FOX закрыў серыял[1].

Падмані мяне
англ.: Lie to Me
Жанр драма
псіхалагічны дэтэктыў
Стваральнік Сэмюэл Баум
У ролях Цім Рот
Келі Уільямс
Брэндан Хайнс
Моніка Рэймунд
Хэйлі Мак-Фарланд
Мехі Файфер
Кампазітар
Краіна ЗША
Мова англійская
Колькасць сезонаў 3
Колькасць серый 48 (спіс эпізодаў)
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Brian Grazer[d]
Прадзюсар
Працягласць серыі 42 хвіл.
Трансляцыя
Тэлеканал FOX
На экранах 21 студзеня 2009 — 31 студзеня 2011
Фармат відэа 16:9
Спасылкі
fox.com/lietome/
IMDb ID 1235099

Сюжэт правіць

Доктар Кэл Лайтман лічыць, што ўсё хлусяць. І каб даказаць гэта, яму дастаткова пару хвілін пагутарыць з чалавекам. Любы рух, жэст, любое неасцярожнае слова могуць выдаць ілгуна. Трэба толькі ўмець гэта ўбачыць. Сярэднестатыстычны чалавек хлусіць тры разы за дзесяць хвілін гутаркі. Задача Дактары Лайтмана і яго калег — распазнаць гэту хлусню. Выкарыстоўваючы свае таленты, яны ратуюць ад турмы невінаватых і саджаюць за рашотку злачынцаў. Да Агенцтва Lightman Group звяртаюцца за дапамогай ФБР, урад, Кангрэс і нават Прэзідэнт ЗША.

Каманда правіць

Доктар Кэл Лайтман (прозвішча сугучная з англійскай назвай тэлесерыяла: Lie to me ~ Lightman) са сваёй камандай з'яўляюцца жывымі дэтэктарамі хлусні, якія могуць без вялікіх намаганняў распазнаць хлусіць чалавек ці не.

  • Доктар Кэл Лайтман (Цім Рот) можа адрозніць праўду і хлусні на аснове аналізу паводзін чалавека: мімікі твару, рухаў цела, голаса і мовы. Лайтман можа адразу вызначыць, што чалавек хлусіць, па нервовым жэсце, па вуглу броваў, па змене інтанацыі ў голасе… Аналізуючы міміку, ён можа даведацца, што чалавек адчувае ў гэты момант — ад утоенай незадаволенасці да сексуальнай цягі і рэўнасці. Але Лайтман таксама разумее, што яго здольнасці — гэта адначасова і дар, і праклён у яго асабістым жыцці, і калі ўвесь час лавіць каго-небудзь на хлусні, то гэта можа моцна падарваць роднасныя адносіны. Доктар Лайтман — галоўны ў свеце спецыяліст па вызначэнню хлусні і зману; вучоны, які вывучае міміку твару і мову цела для вызначэння не толькі самага факту хлусні, але і прычын гэтага. Лайтман узначальвае каманду экспертаў «The Lightman Group», якія дапамагаюць ФБР, дзяржаўным органам і мясцовай паліцыі ў рашэнні самых заблытаных выпадкаў.
  • Доктар Джыліян Фостэр (Келі Уільямс) — адораны псіхатэрапеўт і эксперт каманды Лайтмана. Яна прыўносіць збалансаванасць у гэта партнёрства, з прычыны таго, што разглядае кожны выпадак у цэлым, у той час як Лайтман канцэнтруецца на асобных дэталях. Яму неабходны яе здольнасці да пераканання і разумення паводзін людзей, — усё роўна, усведамляе ён гэта ці няма. Валодае гіпнозам. Была замужам, але ў сувязі з тым, што стамілася займацца самаўнушэннем, пераконваючы сябе ў тым, што яе шлюб у парадку і не распадаецца, вырашыла развесціся. Яны ўдачаралі дзіця, але біялагічная маці вярнула немаўля.
  • Ілай Локер (Брэндан П. Хайнс) — вядучы даследчык у камандзе Лайтмана, якому настолькі непрыемна хлусня, што ён жыве па ўласным прынцыпе «радыкальнай сумленнасці». Ён заўсёды гаворыць тое, што думае, і, вядома, часта расплачвацца за гэта. У канцы першага сезона Локер ашукаў Лайтмана, і хоць пасля і прызнаўся ў змане, бос зрабіў яго неаплачаным стажорам.
  • Рыа Торэс (Моніка Рэймунд) — эксперт у камандзе Лайтмана. Яна — адна з нешматлікіх, хто ад нараджэння мае дар па вызначэнню хлусні і падману. Праўда, яе здольнасць «чытаць людзей» пакуль што не развіта належным чынам. У адной з серый Лайтман мяркуе, што Рыа ў дзяцінстве біў яе бацька, і, спрабуючы ўлавіць яго настрой, яна і навучылася чытаць эмоцыі.
  • Эмілі Лайтман (Хэйлі Мак-Фарланд) — дачка-падлетак Лайтмана. Яна знаходзіцца пад сумеснай апекай бацькоў, і хоць ёй не падабаецца здольнасць бацькі «чытаць» яе, яна не адмаўляе яго заслуг для соцыуму. Часам яна дэманструе талент «чытання» людзей, нават свайго бацькі.
  • Бэн Рэйнальдс (Мехі Файфер) — агент ФБР, прызначаны дапамагаць групе Лайтмана ў расследаваннях і забяспечваць абарону. У адрозненне ад іншых членаў каманды мае рэзкі падыход да падазроных.

Саўндтрэк правіць

Назва Працягласць
1. «Ryan Star — Brand New Day» 03:10
2. «Aqualung — Easier To Lie» 03:21
3. «The Black Keys — Lies» 03:57
4. «Crowded House — Four Seasons in One Day» 02:48

Спіс эпізодаў правіць

Сезон Эпізоды Прэм'ера Апошні паказ
Сезон 1 13 21 студзеня, 2009 13 мая, 2009
Сезон 2 22 28 верасня, 2009 30 жніўня, 2010
Сезон 3 13 4 кастрычніка, 2010 31 студзеня, 2011

Узнагароды і намінацыі правіць

Серыял быў высунуты ў дзвюх намінацыях на 37-м конкурсе People’s Choice Awards і перамог у іх:

  • Каханая шматсерыйная крымінальная драма 2011 г.[2]
  • Каханы барэц са злачыннасцю 2011 г. (Цім Рот)[2]

Зноскі

  1. Ausiello, Michael. Fox Cancels Human Target, Lie To Me, Chicago Code, Two Others. TV Line (10 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012. Праверана May 10, 2011.
  2. а б People’s Choice Awards 2011 Nominees — PeoplesChoice.com

Спасылкі правіць