Падольскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Падо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Падольцы.

Падольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 25 населеных пунктаў (2013)
Адміністрацыйны цэнтр Падольцы
Дата ўтварэння 3 красавіка 1959
Дата скасавання 26 лютага 2013
Насельніцтва (2009) 727
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя правіць

Утвораны 3 красавіка 1959 года як Некрашунскі сельсавет у складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці шляхам аб’яднання скасаваных Караняцкага і Кемелішкаўскага сельсаветаў і часткі скасаванага Жукойненскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Баране, Барова, Белая Вада, Дубрава, Клеўе, Марціянава, Падольцы, Судзішкі, Якабішкі, Ясень)[1]. Цэнтр — вёска Некрашуны. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Астравецкага раёна. 2 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падольцы, сельсавет перайменаваны ў Падольскі[2][3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ашмянскага раёна[4][5]. 17 лістапада 1986 года 21 населены пункт перададзены ў склад Міхалішкаўскага сельсавета.

11 лістапада 2011 года быў ліквідаваны хутар Падбор’е[6].

26 лютага 2013 года сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — перададзеныя ў склад Кемелішкаўскага сельсавета, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[7].

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Падольскага сельсавета складала 727 чалавек[8], з іх 84,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 5,1 % — палякі[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  3. Падольскі сельсавет (руск.) // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  4. «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» (руск.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962
  5. «Об образовании новых районов Белорусской ССР» (руск.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965
  6. «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Архівавана 9 мая 2021. (руск.)
  7. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі правіць