Падол (укр. Поділ), Маскоўская слабада (укр. Московська слобода), Маскальская слабада (укр. Москальська слобода), Салдацкая слабада (укр. Солдатська слобода), Каўказ (укр. Кавказ) — гістарычная мясцовасць у Дзяснянскім раёне Чарнігава. Знаходзіцца ў пойме Дзясны, каля падножжа Дзядзінца, Трацяка і Ялецкай гары[1]. Асноўныя вуліцы — 1-я Набярэжная, Дзяснянская, Крайняя, Новая, Падвальная.

Краявід вуліцы Новай на Падоле, 2020 г.
Краявід вуліцы Новай на Падоле, 2020 г.

Гісторыя

правіць

Чарнігаўскі Падол у ХІІІ ст. пачаў засяляцца найбяднейшымі слаямі грамадства. Тут будаваліся паўзямлянкі, жыхары займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Але на месцы сучаснай вуліцы Новай амаль не было жылой забудовы з-за блізкасці тагачаснага рэчышча Стрыжня. Мясцовасць служыла выганам для свойскай жывёлы.

Пасля ўваходжання гетманскай Украіны ў склад Маскоўскага царства (1654 г.) Падол атрымаў назву Маскоўскай (Маскальскай) слабады (пазней — Салдацкай слабады), бо ў ім спачатку размясціўся гарнізон маскоўскіх салдат. Першая карта Чарнігава — «Абрыс Чарнігаўскі» (1706 г.) — ужо адлюстроўвае наяўнасць тут забудовы[2].

У XIX ст. мясцовасць празвалі Каўказам. Паводле мясцовых паданняў, назва паходзіць ад таго, што тут жылі колішнія палонныя горцы, якія ваявалі супраць Расійскай імперыі[2].

Цягам XIX ст. тут з'явілася параходная прыстань. Пазней — першы мост праз Дзясну і шаша на Кіеў. У 1891 г. — чыгунка. Дзякуючы гэтаму Каўказ-Падол стаў своеасаблівай брамай у горад, зрабіўся вельмі людным раёнам[3].

Гістарычныя выявы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. Чернігівщина. Енциклопедичний довідник / За ред. А.В. Кудрицького. — Київ : УРЕ імені М.П. Бажана, 1990. — С. 637-638.
  2. а б Сапон В. Вулиці старого Чернігова: Історико-краєзн. етюди. — Чернігів: РВК «Десн. правда», 2007. — С. 31.
  3. Сапон В. Вулиці старого Чернігова: Історико-краєзн. етюди. — Чернігів: РВК «Десн. правда», 2007. — С. 32-33.