Падрось
Падро́сь[1] (трансліт.: Padroś, руск.: Подрось) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.
Вёска
Падрось
|
Гісторыя
правіцьУ 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай, старасціне Дзякоўскай. У 1836 г. прыватная вёска, 13 двароў, 124 жыхары. У 1914 г. 43 двары, 248 жыхароў.
Насельніцтва
правіцьНа 01.01.2004 г. 50 двароў, 88 жыхароў.
Памятныя мясціны
правіцьКаля вёскі курганны могільнік, ранняе Сярэднявечча (XI—XII ст.). За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Рось, ва ўрочышчы Піскаж, 7 курганаў. Насыпы дыяметрам 4-6 м, вышынёй 0,4-0,9 м. У 3 насыпах пахавальны абрад трупаспаленне, у астатніх — трупапалажэнне. Знойдзены ўпрыгажэнні (скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, пацеркі, фібула), прылады працы (2 жалезныя нажы, шыфернае прасліца, абломак жалезнага сярпа).
Вядомыя асобы
правіць- Ірэна Целеш-Бурчык (нар. 1940) — актрыса тэатра.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт По́дрась
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх