Падсвілле

гарадскі пасёлак у Беларусі

Падсвілле[2] — гарадскі пасёлак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на берагах азёр Алаізберг і Белае. За 26 км ад Глыбокага, чыгуначная станцыя на лініі МаладзечнаПолацк. Насельніцтва 1 945 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Падсвілле
Касцёл
Касцёл
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Паштовыя індэксы
211797
Аўтамабільны код
2
СААТА
2215850906
Падсвілле на карце Беларусі ±
Падсвілле (Беларусь)
Падсвілле
Падсвілле (Віцебская вобласць)
Падсвілле

НазваПравіць

Назва Падсвілле паходзіць ад назвы ракі Свіліца (< Свіла), якая балцкага паходжання.

Гідранімічныя аналагі рачной назве — літоўскія гідронімы Svilė, Svyla, назва ракі Свілка на Падзвінні (каля Лынтупаў). Роднасны корань у гідронімах Svalė, Svalia, Svolis[4], у прускім тапоніме Swolow, балцкіх назвах рэк Своланка на Верхнім Павоччы[5], Свольна на Падзвінні.

Звязана з літоўскім svilti "гарэць без полымя, прыгараць; "гарэць" ад холада". Далей да індаеўрапейскага *sṷel- "тлець, гарэць"[6].

Значэнне назвы Свіла можна прыблізна перадаць як "Сцюдзёная (рака)". Верагодна, назва была дадзеная ў сувязі з крыніцамі, што ўцякаюць у Свілу і робяць яе халаднейшай.

ГісторыяПравіць

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

Узнікла як паселішча пры чыгуначнай станцыі Балагое-Сядлецкай чыгункі, якая была збудаваная ў 1902-1906 гг і афіцыйна ўведзена ў эксплуатацыю 14 студзеня 1907 года.

Станам на 1913 год у Падсвіллі было 9 двароў і фальварак Алаізберг з 3 дварамі. З пракладаннем чыгункі Маладзечна — Полацк у вёсцы адкрылася чыгуначная станцыя, што істотна паскорыла яе развіццё.

Найноўшы часПравіць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падсвілле апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. Было памежным мястэчкам, таму ў Падсвіллі быў арганізаваны штаб батальёна «Падсвілле».

У 1939 годзе Падсвілле ўвайшло ў БССР, у Пліскі раён Вілейскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 годзе Падсвілле ўвайшло ў склад Полацкай, у 1954 г. Маладзечанскай вобласці, цягам 19501962 гадах была цэнтрам Пліскага раёна. 28 чэрвеня 1958 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[7], з 1962 года ў Глыбоцкім раёне.

У 2019 годзе ў Падсвіллі праходзіў міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй[8].

НасельніцтваПравіць

 
Міжваенная пагранічная стражніца

ІнфраструктураПравіць

У Падсвіллі працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта і інш.

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы харчовай (камунальнае УП «Завод харчовых прадуктаў», вытворчая дзялянка Глыбоцкага камбікормавага завода), лёгкай (ільнозавод) галінаў прамысловасці. Працуюць Дзвінская эксперыментальная база Інстытута лесу Нацыянальнай АН Беларусі, ПМК Мінсельбуду, філіял АСБ «Беларусбанк», 15 прадпрыемстваў гандлю і 1 — грамадскага хачавання.

Турыстычная інфармацыяПравіць

Падсвілле — цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсіяў[12].

СлавутасціПравіць

У міжваенны перыяд у Падсвіллі існаваў касцёл (не захаваўся).

Вядомыя асобыПравіць

У Падсвіллі знаходзіцца магіла Міхала Фалькоўскага (18391930) — удзельніка нацыянальна-вызваленчага паўстання.

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 322-323.
  5. В.Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 307.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1045.
  7. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 28 чэрвеня 1958 г. Аб пераўтварэнні вёскі Падсвілле, Пліскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  8. https://nn.by/?c=ar&i=230033
  9. Беларусь, 1995
  10. Язэп Бунто. Падсвілле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 375.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Подсвилье // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць