Падтэ́кст — глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказвання ці твору ў цэлым. Падтэкст ляжыць у аснове эзопавай мовы, іроніі, алегорыі, без яго нельга ўявіць байку, прытчу. Разам з тым падтэкст шырока выкарыстоўваецца ў драматургіi і тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле К. Станіслаўскага, часта «адчуваюць i думаюць не тое, што гавораць», а таксама ў паэзіі (напрыклад, творчасць М. Танка апошніх дзесяцігоддзяў), прозе (г. зв. «прынцып айсберга» Э. Хемінгуэя, калі чытач павінен дадумваць тое, пра што вельмі скупа паведаў пісьменнік).

Літаратура

правіць