Падуанскі ўніверсітэт

універсітэт у Падуі, Італія

Падуанскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Padova) — адзін з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы і Італіі, адкрыты ў Падуі ў 1222 годзе. Дэвіз — Universa universis patavina libertas «Свабода Падуі, усеагульная і для ўсіх».

Падуанскі ўніверсітэт
італ.: Università degli Studi di Padova
Заснаваны верасень 1222
Студэнты 62 876
Краіна
Размяшчэнне
Узнагароды
Gold Medal of Military Valour
Сайт unipd.it (італ.)(англ.)(кіт.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сучасны стан

правіць

65000 студэнтаў, 13 факультэтаў: гуманітарных навук і філасофіі, эканомікі, адукацыі, інжынерны, юрыдычны, фізіка-матэматычны, медыцынска-хірургічны, фармацэўтычны, сельскагаспадарчы, псіхалагічны, паліталагічны, статыстычны і ветэрынарны. Рэктар — Вінчэнца Міланезі.

Гісторыя

правіць

Заснаваны выкладчыкамі і студэнтамі, якія пакінулі Балонскі ўніверсітэт з-за канфлікту з начальствам. У Сярэднія вякі ў Падуі вучыліся студэнты з усёй Еўропы, падзеленыя на «нацыі» (зямляцтвы) па месцы паходжання. З 1339 па 1813 гады падзелены на дзве арганізацыі — Universitas Iuristarum, дзе выкладалася грамадзянская і кананічнае права і багаслоўе, і Universitas Artistarum, дзе выкладаліся астраномія, дыялектыка, філасофія, граматыка, медыцына і рыторыка.

Падуанскі ўніверсітэт стаў адным з цэнтраў навукі (астраномія, медыцына, права) эпохі Адраджэння, ім апекавалася Венецыянская рэспубліка, якая забяспечвала дух незалежнасці ад схаластычнай дагматыкі і ўплываў Рыма. Тут вучыліся ці працавалі такія дзеячы першай велічыні Адраджэння і ранняга Новага часу, як Піка дэла Мірандола, Мікалай Кузанскі, Капернік, адзін з заснавальнікаў італьянскай літаратурнай мовы П’етра Бемба, Тарквата Таса, Галілей, Везалій, беларускі першадрукар Францыск Скарына. У 1678 ступень доктара філасофіі ўпершыню ў свеце атрымала жанчына — Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія.

Выбітныя выпускнікі

правіць

Літаратура

правіць
  • Natale dalle Laste, Sunto storico della Università di Padova dall’anno 1405 al 1509, Padova 1840
  • Piero Del Negro (a cura di): L’Università di Padova: otto secoli di storia, Signum Editrice, Padova 2001.

Спасылкі

правіць