Пажарная ахова ў Беларусі

Пажарная служба Рэспублікі Беларусь

Рарытэтны пажарны аўтамабіль ПМЗ-8 1948 г. Віцебск

Гісторыя правіць

 
Мінскае пажарнае дэпо, здымак пачатку XX ст.

Гісторыя прафесійнай пажарнай службы ў Беларусі бярэ з 1853 г. 17 сакавіка Указам Імператара Мікалая I была зацверджаная «Нармальная табель» складу пажарнай часткі ў гарадах.

Указам імператара Мікалая I ад 23 сакавіка 1853 загадваецца задаволіць у Мінску падраздзяленне з 46 чалавек на чале з брандмайстрам і ўнтэрбрандмайстрам. На ўзбраенні ў іх павінна быць трыццаць восем коней для перавозкі 6 помпаў і 10 бочак.

13 ліпеня або 25 ліпеня 1853 г., па новым стылю, Мінская гарадская дума і губернскае праўленне зацвердзілі ўтрыманне пажарнай часткі ў Мінску.

У гэты ж час, былі арганізаваны пажарныя часці ў Віцебску, Магілёве і іншых беларускіх гарадах.

У 1885 годзе пабудаваны будынак пажарнага дэпо Мінскага вольна-пажарнага таварыства, якое дзейнічала ў сталіцы з 1876 г., а ў 1937 г. рэарганізавана ў прафесійную пажарную частку. У канцы 1990-х гадоў у ім правялі рэстаўрацыю і перадалі для экспазіцыі музея пажарнай і аварыйна-выратавальнай справы.

Першае згадванне аб пажарных аўтамабілях на тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў архіве справаводства Мінскага пажарнага таварыства ад 6 снежня 1918 года. У гэты дзень у горад была дастаўлена аўтапомпа маркі «Прэста».

 
Пажарная каманда. Брэст

Да 1924 г. на ўзбраенні беларускіх пажарнікаў знаходзілася 25 пажарных аўтамабіляў.

11 верасня 1998 года прэзідэнтам Беларусі падпісаны ўказ, на падставе якога ваенізаваная пажарная служба была выведзена са складу Міністэрства ўнутраных спраў і далучана да Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Сёння правіць

 
Сучасны беларускі пажарны аўтамабіль МАЗ-5336A3

На базе МНС краіны створаныя 17 спецыяльных службаў, якія ўключаюць у сябе:

  • Службу пажаратушэння.
  • Службу аварыйна-выратавальных работ.
  • Службу хімічнай і радыяцыйнай бяспекі.
  • Службу інжынерных работ.
  • Вадалазную службу.
  • Медыцынскую службу.
  • Выбухатэхнічную службу.
  • Авіяцыйную службу.
  • Пошукава-выратавальную службу.
  • Парашутна-дэсантную службу.
  • Пантонную службу.
  • Кіналагічную і іншыя службы.

Памятныя даты правіць

 
Паштовая марка да 75-годдзя пажарна-выратавальнага спорту ў Беларусі

18 мая 1994 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь выдаў Указ ад «Аб устанаўленні свята — Дня пажарнай службы». Святкуецца 25 ліпеня.

Спасылкі правіць