1 ліпеня 2019 года на атамным глыбакаводным апараце АС-31 (па іншых крыніцах АС-12) «Лашарык», што знаходзіўся на палігоне баявой падрыхтоўкі Паўночнага флоту Расіі ў раёне Кольскага заліва Баранцавага мора, адбылося ўзгаранне, якое прывяло да гібелі 14 маракоў.

Міністр абароны Расійскай Федэрацыі дакладвае Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі пра аварыю на падлодцы. Масква, Крэмль, 2 ліпеня 2019 года

Падводны апарат

правіць

Навукова-даследчы глыбакаводны апарат прызначаны для вывучэння прыдоннай прасторы і дна Сусветнага акіяна ў інтарэсах Ваенна-марскога флоту Расіі[1]. Па афіцыйных даных ён не нёс узбраення і мог апускацца на глыбіню да 6000 метраў, экіпаж складаў 25 чалавек. Пры гэтым Пентагон заяўляў, што АС-31 з’яўляўся дыверсійным апаратам, які мог выкарыстоўвацца для разбурэння падводнай інфраструктуры. Станцыя была спушчаная на ваду ў жніўні 2003 года. «Лашарык» уваходзіў у склад Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, вядомага як «Падводная разведка», і падпарадкоўваўся непасрэдна міністру абароны краіны[2][3].

Як меркаваў Ваенна-марскі інстытут ЗША, атамная глыбакаводная станцыя АС-31 «Лашарык» прызначалася для разгортвання ў Паўночнай Атлантыцы. Амерыканская экспертная арганізацыя пісала, што «аварыя адбылася падчас летняга перыяду эксплуатацыі лодак Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, што папярэднічаюць работам па разгортванні ў Паўночнай Атлантыцы»[4]. Рэсурс The Barents Observer удакладняў, што АС-31 «Лашарык» мог «транспартаваць невялікія прылады для ваенных мэтаў, прызначаныя для размяшчэння на марскім дне»[5].

Узгаранне

правіць

Паводле афіцыйнай версіі ўзгаранне адбылося ў ходзе правядзення вымярэнняў рэльефу дна[6].

Дзякуючы своечасовым, самаадданым і разумным дзеянням падводнікі цаной сваіх жыццяў ліквідавалі ачаг узгарання, выратавалі сваіх таварышаў і глыбакаводных апарат[7].

— Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі

Пажар узнік у адным з адсекаў. Пасля гэтага адбылася серыя выбухаў, якую адчулі на лодцы-носьбіце БС-136 «Арэнбург»  (руск.) — апарат у гэты момант знаходзіўся ў працэсе стыкоўкі з ёю.

Па даных расійскага выдання «Коммерсант», трагічныя падзеі пачалі развівацца падчас стыкоўкі станцыі з лодкай-носьбітам. Менавіта тады на борце АС-31 у акумулятарным адсеку з’явіўся дым. Камандзір загадаў праверыць дыхальныя апараты і перайсці на носьбіт усім, хто не будзе задзейнічаны ў барацьбе за жывучасць. У выніку борт АС-31 пакінулі шэсць чалавек, а дзесяць афіцэраў-гідранаўтаў засталіся на станцыі, працягнуўшы барацьбу за жывучасць карабля. Пазней агляд дастаўленага на базу АС-31 паказаў, што гідранаўты патрацілі ўсе сродкі пажаратушэння, якія былі на борце. Пасля таго як некаторыя падводнікі пачалі губляць прытомнасць, камандзір АС-31 запытаў у камандзіра лодкі-носьбіта дазволу эвакуявацца на носьбіт. Каб дапамагчы ім падняцца з АС-31 у носьбіт, у шлюзавай прыладзе іх сустракалі чацвёра гідранаўтаў з другога экіпажа. У момант падрыхтоўкі экіпажа да эвакуацыі адбыўся выбух, які забраў жыцці ўсіх чатырнаццаці маракоў. Пазней эксперты ўстанавілі, што выбухнула акумулятарная батарэя[8][9].

Як сказаў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, узгаранне адбылося ў акумулятарным адсеку. Ядзерная энергетычная ўстаноўка не пацярпела, і ён выказаў спадзяванне на даволі кароткія тэрміны па аднаўленні апарата[10].

Узгаранне прывяло да гібелі 14 маракоў-падводнікаў у выніку атручвання прадуктамі гарэння[11][12], у тым ліку 7 капітанаў 1-га рангу, 3 капітанаў 2-га рангу, 2 капітаў 3-га рангу, капітан-лейтэнанта і падпалкоўніка медыцынскай службы.

Расследаваннем здарэння занялася аператыўна-следчая група ў складзе супрацоўнікаў з Дэпартамента ваеннай контрразведкі ФСБ і Галоўнага ваеннага следчага ўпраўлення СКР[13].

Спіс загінуўшых

правіць

Спіс загінуўшых[7][14]:

Усе загінуўшыя былі прыпісаны да вайсковай часці 45707 у Пецяргофу[15].

Памяць

правіць

Указам прэзідэнта РФ аб пасмяротных званнях і ўзнагародах загінулым званне Героя Расійскай Федэрацыі прысвоена А. У. Васкрасенскаму, Д. А. Апарыну, Д. А. Салаўёву і К. Ю. Сомаву. Ордэнам Мужнасці ўзнагароджаны У. Л. Абанкін, А. В. Аўдонін, А. С. Васільеў, С. П. Данільчанка, Д. У. Далонскі, М. І. Дубкоў, К. А. Іваноў, В. С. Кузьмін , У. Г. Сухінічыў і М. І. Філін[16][17].

Імёны загінулых былі ўвекавечаны ў Кранштацкім Марскім саборы[18].

Пахаванне прайшло 6 ліпеня 2019 года ў Санкт-Пецярбургу на Серафімаўскі могілках. У грамадзянскай паніхідзе прынялі ўдзел намеснік міністра абароны генерал-палкоўнік Андрэй Картапалаў, камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў, камандуючы ВМФ РФ адмірал Мікалай Яўменаў, часова выконваючы абавязкі губернатара Пецярбурга Аляксандр Бяглоў і старшыня гарадскога Заканадаўчага сходу Вячаслаў Макараў.

Крыніцы

правіць
  1. tass.ru
  2. novayagazeta.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 10 ліпеня 2019.
  3. nashaniva.by
  4. news.usni.org
  5. nashaniva.by
  6. При пожаре на глубоководном аппарате в водах РФ погибли 14 моряков. ТАСС (2 ліпеня 2019).
  7. а б Список погибших членов команды научно-исследовательского глубоководного аппарата. Минобороны России (3 ліпеня 2019).
  8. kommersant.ru
  9. nashaniva.by
  10. Встреча с Министром обороны Сергеем Шойгу. Kremlin.ru (4 ліпеня 2019).
  11. Николай Сергеев. Гидронавты погибли в объёмном пожаре. Трагедия на атомной глубоководной станции произошла в районе полигона боевой подготовки Северного флота. «Коммерсантъ» (3 ліпеня 2019).
  12. Мария Бондаренко, Петр Канаев, Инна Сидоркова. При пожаре на глубоководном аппарате Минобороны погибли 14 подводников. РБК (2 ліпеня 2019).
  13. На АС-31 начали всплывать причины. Появилась первая версия возникновения пожара на глубоководной станции // Статья в № 115 от 04.07.2019 г. газеты «Коммерсантъ». С. Машкин. (С. 1).
  14. «Мы ненадолго, скоро буду»: истории погибших на АС-31 // Статья от 04.07.2019 г. «Газета.Ru» Я. Лысенко.
  15. Тумакова И.На тех глубинах, где они ходят, воевать не с кем, Новая газета, 2019.
  16. Указ о награждении государственными наградами Российской Федерации. Президент России (5 ліпеня 2019).
  17. Путин наградил подводников, погибших в Баренцевом море // Статья от 05.07.2019 г. «Русская Служба BBC».
  18. В Кронштадтском Морском соборе увековечат имена погибших подводников / Российская газета