Пажар у Белавежскай пушчы (1962)

Пажар у Белавежскай пушчы — пажар, які адбыўся на польскім баку Белавежскай пушчы напярэдадні Хрушчовага і Гамулкавага прыезду ў Белавежу ў ноч з 23 на 24 студзеня 1962 года. Ёсць версія, што гэта быў замах на Мікіту Хрушчова, арганізаваны беларускімі нацыяналістамі.

ПерадумовыПравіць

У студзені 1962 года першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў вырашыў сустрэцца з кіраўніком польскіх камуністаў Уладзіславам Гамулкі. Важкія дзяржаўныя праблемы вырашылі сумясціць з паляваннем у Белавежскай пушчы, бо тут ужо было спакойна — з «ляснымі братамі» разабраліся яшчэ ў канцы 50-х. У раён мястэчка Белавежа, дзе знаходзіўся паляўнічы домік, напярэдадні прыбыла шматлікая ахова, мясцовых жыхароў папярэдзілі, каб не блукалі па тутэйшых лясах...

Самі ж лідары пачалі паляваць у беларускай частцы пушчы, у раёне Віскулёў, каб на наступны дзень працягнуць прыемны занятак ўжо на польскай тэрыторыі.

ПажарПравіць

Напярэдадні Хрушчовага і Гамулкавага прыезду ў Белавежу здарыўся пажар. У ноч з 23 на 24 студзеня 1962 года ў Белавежскай пушчы, на польскім баку мяжы, згарэў дашчэнту паляўнічы домік, былая царская рэзідэнцыя. Пажар пачаўся а першай гадзіне ночы. Драўляны будынак, пабудаваны яшчэ ў XIX стагоддзі, хутка згарэў, а ахова замінала пажарным яго тушыць.

НаступствыПравіць

У верасні 1964 года года паляўнічы домік у Белавежы быў адбудаваны зноўку. На старым падмурку, але паводле новага праекта. Толькі Хрушчову там пабываць так і не ўдалося: праз месяц ён пазбавіўся ўлады і стане невыязным.

РасследаваннеПравіць

Польскія праваахоўныя органы па гарачых слядах правялі расследаванне. Пацярпеў нейкі нявінны чалавек, які атрымаў тры гады турмы «за халатнасць». Матэрыялы гэтай справы былі засакрэчаныя. Калі ў 1989 годзе польскія журналісты паспрабавалі дакапацца да праўды ў тым здарэнні, аказалася, што крымінальная справа ўжо была знішчаная...

ЗамахПравіць

Пажар у Белавежскай пушчы многія мясцовыя жыхары звязвалі са спробай замаху на Хрушчова. Там нават распаўсюдзіліся легенды пра тое, што падчас здарэння савецкі лідар знаходзіўся ў паляўнічым доміку і выскачыў на снег у адной бялiзне. Беловежцы нават прыдумалі анекдот: «Калі Хрушчоў вярнуўся ў Маскву з палявання, партыйныя таварышы у яго пацікавіліся: „Ну што, Мікіта, падстрэліў ў Белавежскай пушчы зайца?“. На гэта ён са злосцю адказаў: „Не, але апёк сабе яйкі!“».

Пра замах распавядаў белавежскі ўчастковы Віктар Мерынг. Праз некалькі гадоў пасля пажару савецкі палкоўнік, які тут гасціў, распавядаў яму, што ў тую ноч у Хрушчова стралялі. Стрэлы ў беларускай частцы пушчы ноччу чулі і некаторыя жыхары Белавежы, але гэта маглі быць і стрэлы паляўнічых…

У прэсеПравіць

Падзеі ў Белавежскай пушчы былі заўважаныя замежнай прэсай. Пра іх пісалі нават японскія газеты. Эмігранцкая газета «Беларускi голас», якая выходзіла ў Канадзе, у сакавіку 1962 года змясціла дзве невялікія нататкі: «Замах на Хрушчова» і «Спаленне палаца ў Белавежы». Спасылаючыся на паведамленне газеты італьянскай кампартыі, «Беларускi голас» пісаў, што «падчас выступу Хрушчова ў сталіцы БеларусіМенску, на сельскагаспадарчым нарадзе, нехта стрэліў у яго з рэвальвера і трапіў у руку ці ў грудзі». Спасылаючыся на паведамленні ў японскай прэсе, газета прыводзіць і іншую версію: у Хрушчова стралялі недалёка ад польскай мяжы, калі ён ехаў на сустрэчу з польскім лідарам Гамулкі. «Беларускi голас» пісаў:

Польская прэса паведаміла пра пажар з невядомай прычыны былога царскага паляўнічага палаца ў Белавежскай пушчы, дзе павінны былі сустрэцца Хрушчоў з Гамулка ... Японская прэса звязвае пажар у палацы ў Белавежы з чуткамі пра замах на Хрушчова з рэвальвера, прыпісваючы гэта руху супраціву ў Беларусі

СпасылкіПравіць