Суніцы лясныя

(Пасля перасылкі з Пазёмкі)

Суніцы лясныя[3][4] (Fragaria vesca) — расліна сямейства ружавых, від роду суніцы (Fragaria)[5].

Суніцы лясныя

Суніцы лясныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fragaria vesca L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24634
NCBI  57918
EOL  229659
IPNI  30074127-2
TPL  rjp-23

Назва правіць

Суніцы лясныя, трускаўка[6], пазёмачнік[7], пазёмкі, суніца[8][9], чырвоныя ягады[10][11], красныя ягады, суніцы, пазёмка[9], суніцы, сунішнік[12][13][14][15][16].

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 20 см з тоўстым карэнішчам, якое сцелецца і пакрыта бурымі прылісткамі[5]. Ад карэнішча адыходзяць тонкія махрыстыя даданыя карані і доўгія ніткападобныя парасткі, так званыя «вусы» якія ўкараняюцца ў вузлах[5]. У месцах укаранення вусаў развіваюцца разеткі доўгачарашковых прыкаранёвых лістоў і выходзяць кветканосныя сцёблы.

Прыкаранёвае лісце трайчатаскладанае, лісточкі сядзячыя з буйнымі вострымі зубцамі. Лісце зверху амаль голае, знізу пакрытае шаўкавістымі валасінкамі.

Кветкі белыя, сабраныя ў малакветкавыя парасонападобныя суквецці, якія выходзяць з пазух простых, часам падвойных, буйназубцовых яйкападобных лісцеў[5]. Чашачкі застаюцца пры плодзе.

Плод — шматарэшак да 2 см даўжынёй[5]. Такі плод часта называюць «сунічынай».

Распаўсюджанне і экалогія правіць

 
Сунічнік (Магілёўская вобласць, чэрвень).

Расліна распаўсюджана ў еўрапейскай частцы Расіі, у Заходняй і Усходняй Сібіры, на Украіне, Прыбалтыцы, Казахстане, на Каўказе і ў шэрагу іншых абласцей Еўразіі[5]. Яна таксама інтрадуцыравана і натуралізавалася ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.

Суніцы лясныя растуць у светлых хваёвых і змешаных лясах, на лясных палянах, узлесках, на лясных высечках і сярод кустоў, на абочынах дарог. Святлалюбная расліна.

У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[4]. Ва Украіне распаўсюджана на Палессі, у лесастэпе, Карпатах. Прамысловая нарыхтоўка магчымая ў Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, на поўначы Хмяльніцкай і Сумскай, у Львоўскай, Цярнопальскай, Івана-Франкоўскай , Чарнавіцкай і Закарпацкай абласцях. Запасы сыравіны значныя, часта ўтварае суцэльныя зараснікі.

Генетыка правіць

Геном суніц лясных быў секвеніраваны. Ён змяшчае 34809 генаў, што прыкладна ў паўтары разы больш, чым у геноме чалавека[17].

Таксанамія правіць

Від Суніцы лясныя ўваходзіць у род Суніцы падсямейства Rosoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).

  яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 39 родаў  
         
  парадак Ружакветныя     падсямейства Rosoideae     вид Суніцы лясныя
               
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Ружавыя     род Суніцы    
             
  яшчэ 127 парадкаў кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 3 падсямействы (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 19 — 99 відаў
     

Хімічны склад правіць

У лісці расліны ўтрымліваюцца вітаміны групы B, аскарбінавая кіслата, караціноіды, арганічныя кіслоты (лімонная, хінная, яблычная), цукары, сляды эфірных алеяў, флаваноіды у колькасці да 2 % (у асноўным руцін), алкалоіды, дубільныя рэчывы (да 9 %), солі жалеза, марганца, кобальта[5][18].

Свежыя плады ўтрымліваюць вітаміны (А, С, В, Р), флаваноіды (галактазід, цыянідзін), арганічныя кіслоты (яблычную, саліцылавую, фоліевую), дубільныя рэчывы, пекціны, цукры, араматычныя злучэнні, солі жалеза, кобальту, марганцу, селену, кальцыю і фосфару[18].

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне правіць

Плады расліны спрадвеку ўжываюцца чалавекам у ежу. Існуюць сведчанні яе ўжывання чалавекам яшчэ ў мезаліце[19]. Папулярнасць пладоў суніц як дыетычнага і лячэбнага сродка тлумачыцца іх смакавымі якасцямі, якія аб’ядноўваюцца з шырокім дыяпазонам лячэбнага дзеяння[5].

Харчовая, вітамінная, лекавая, таніданосная, касметычная расліна. Плады ўжываюць у ежу свежымі, сушанымі, выкарыстоўваюць іх таксама для падрыхтоўкі варэння, джэмаў, начынкі для цукерак, тэст-пюрэ для іншых кандытарскіх вырабаў, сокаў, экстрактаў і да таго падобнае. Плады суніц з’яўляюцца выдатнай сыравінай для фруктова-ягаднага вінаробства, для вырабу розных тыпаў высакаякасных вінаў. Віны з лясной суніцы маюць тонкі водар і прыемны смак. Лісце суніц таксама можа выкарыстоўвацца як крыніца вітаміна С (400 мг%), яго можна заварваць як прыемную, вітамінную гарбату[5].

Свежыя плады маюць непаўторны водар, які выдатна дзейнічае на арганізм чалавека, прычым у прадуктах перапрацоўкі суніц захоўваецца водар, уласцівы свежым пладам.

Другарадны меданос: меданосныя пчолы бяруць з кветак нектар і пылок[20].

У касметычнай практыцы ўжываюць пажыўныя маскі з пладоў суніцы, сок — для выводзін вяснушак[5] і лішаёў.

Медыцынскае выкарыстанне правіць

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць лісце суніцы (лац.: Folium Fragariae). Яго збіраюць падчас цвіцення расліны, зразаючы іх з хвосцікамі даўжынёй не больш за 1 см. Яны маюць кіславата-звязальны смак і слабы своеасаблівы пах. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 45 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Тэрмін захоўвання 1 год[18]. Ужываюць таксама плады лясных суніц (лац.: Fructus Fragariae). Іх збіраюць спелымі, сушаць правэндзіўшы на паветры або 4-5 гадзін у сушылках пры тэмпературы 25—30 °C, потым дасушваюць пры 45—65 °C, рассыпаўшы тонкім слоем на рэшатах ці сітах[18].

Водны настой лісця суніц лясных ужываецца ў якасці мачагоннага сродку пры мачакаменнай і жоўцевакаменнай хваробах. Іх ужыванне таксама прызначаецца пры дыябеце і малакроўі[21].

Плады ўжываюць як вітамінавы сродак[18][22].

 
 
Плады суніц лясных

Збор, перапрацоўка і захоўванне правіць

Збіраюць саспелыя плады суніц раніцай, у сухое надвор’е або ў канцы дня да з’яўлення расы. Сунічыны збіраюць асцярожна і адразу ж ужываюць у ежу ці адпраўляюць для перапрацоўкі. Свежыя плады ў звычайных умовах доўга не захоўваюцца. Сабраныя ягады пакуюць у невялікія (па 2-3,5 кг) кашы або рэшаты. Сушаць іх у печах або сушылках пры тэмпературы 60-65° С, раскладваючы тонкім пластом на рэшатах. Высушаныя плады пакуюць ў мяшкі вагой па 50 кг і захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях.

Лісце збіраюць падчас цвіцення, абрываючы іх без хвосцікаў. Сушаць на гарышчах ці пад навесамі, рассцілаючы тонкім пластом і перыядычна змешваючы. Сухое лісце пакуюць у цюкі па 50 кг і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.

У культуры правіць

Разнавіднасць суніц лясных, (Fragaria vesca var. alpina), дала пачатак некалькім сартам суніц, якія гадуюцца ў культуры. Плады культурных суніц Fragaria vesca var. alpina нашмат драбней пладоў суніц садовых і маюць больш моцны і багаты водар, блізкі да водару суніц лясных[23][24][25].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  5. а б в г д е ё ж з і Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51-54. — 200 с. — 130 000 экз.
  6. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  9. а б Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  10. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  11. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  12. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  13. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  14. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  15. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  16. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  17. Shulaev, Vladimir (2010). "The genome of woodland strawberry (Fragaria vesca)". Nature Genetics. doi:10.1038/ng.740. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка); Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |quotes= ігнараваны (даведка); Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |laydate=, |laysource=, і |laysummary= (даведка)
  18. а б в г д Блинова, К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 190. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 20 красавіка 2014.
  19. Internet Archaeol 1. Tomlinson & Hall. 7< (англ.)
  20. Абрикосов, Х. Н. и др. Земляника // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Н. Ф. Федосов. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 113. Архівавана 7 студзеня 2012.
  21. Лікування анемії(недаступная спасылка — гісторыя ). Ваше здоров’я та довголіття. Праверана accessdate=26 червня 2012.
  22. Суниці лісові. http://fitoterapiya.org.ua.+Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 26 чэрвеня 2012.
  23. Wachsmuth, Brigitte (April 2009). Von Monats-, Wald- und Moschuserdbeeren. Gartenpraxis. Vol. 35. pp. 20–28.
  24. Brigitte Wachsmuth Annotated List Alpine, Wild, and Musk Strawberry Varieties Currently in Cultivation
  25. Wachsmuth, Brigitte (December 2010). Wild, alpine and musk strawberries. The Plantsman. Vol. 9. pp. 245–249.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць