Пакроўская вуліца (Віцебск)
Пакроўская вуліца — вуліца, размешчана ў заходняй частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Працягласць вуліцы 600 метраў, ад вуліцы Савецкай Арміі да 1-й вуліцы Жарэса.
Пакроўская вуліца Віцебск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
![]() |
Вуліца перасякаецца з 1-й вуліцай Красіна і вуліцай Кандрацьева.
Пакроўская вуліца фармавалася ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Назву атрымала ад драўлянай Пакроўскай царквы, пабудаванай у канцы XVIII стагоддзя, якая праіснавала да 1860-х гадоў. У 1850-х гадах вуліца была падзелена на 1-ю і 2-ю Пакроўскія вуліцы, якія ў пачатку XX стагоддзя пачалі называцца, адпаведна, Вялікай і Малой Пакроўскай вуліцы. Вуліца, у тыя часы, у паўночным кірунку была працяглей сучаснай на 200 метраў і выходзіла да акопнай Ільінскай плошчы. У пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзілася тытунёва-махоркавая фабрыка і паравы завод па вытворчасці алею. З 1927 года да пачатку 1990-х называлася вуліца Дзяржынскага.
ЗабудоваПравіць
- 1 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000059
- 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000059
- 5 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000059
- 6 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000059
- 7 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000059
- 8 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000059
- 10 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000059
- 11 — Дом-музей Марка Шагала, пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000060
- 12 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000059
ЛітаратураПравіць
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакроўская вуліца (Віцебск)