Адкрыць галоўнае меню
Славутасць
Пакроўскі кафедральны сабор
Пакроўскі кафедральны сабор
Пакроўскі кафедральны сабор
53°41′04,20″ пн. ш. 23°50′29,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Тып будынка Трохнефавая базіліка
Архітэктурны стыль Псеўдарускі стыль[1][2][3][4]
Аўтар праекта М. М. Прозараў, І. Плотнікаў
Будаўнік І. Я. Савельеў
Будаўніцтва 19041905 гады
Сайт Афіцыйны сайт

Пакроўскі кафедральны сабор (Гродна)
Пакроўскі кафедральны сабор
Пакроўскі кафедральны сабор

Пакроўскі кафедральны сабор — помнік архітэктуры начатку 20 стагоддзя. Знаходзіцца па адрасе: Гродна, вуліца Э. Ажэшкі, 23[2][4][5]. З мастацкага пункту гледжання, храм адрозніваецца афармленнем уваходных парталаў і вокнаў і некаторымі элементамі знешняга аздаблення, якімі і была дасягнута пэўная адпаведнасць стылю[6].

ГісторыяПравіць

 
Пакроўская царква на фота пачатку 20 стагоддзя

Пабудаваны ў псеўдарускім стылі ў памяць аб салдатах і афіцэрах 26 артылерыйскай брыгады, загінуўшых падчас руска-японскай вайны 1904—1905 гг[7][2][3][4].

За аснову ўзята царква Каспійскага пяхотнага палка(руск.) бел. ў Новым Пецяргофе. Яшчэ ў канцы 19 стагоддзя царскім урадам было прынята рашэнне аб будаўніцтве гарнізонных і палкавых цэркваў. У канцы 1901 года з’явіўся загад самога імператара[8]:

  Установить на будущее время к исполнению правило, чтобы… православная церковь в виде отдельного здания была непременной принадлежностью казарм тех частей войск, по штатам коих положены церковные причты  

Пры царкве вырашылі адкрыць музей і невялікі мемарыял. Узведзеная царква пачала называцца Свята-Пакроўскім саборам. 30 верасня (па старому стылю) 1907 года храм быў асвечаны. Праз некаторы час быў устаноўлены хрэсны ход на свята Уваходу Хрыста ва Ерусалім. Для падняцця патрыятычных пачуццяў Гродзенскі царкоўна-археалагічны камітэт сабраў палкавыя іканастасы і абразы, якія натхнялі войнаў на барацьбу з ворагам. Таксама былі зроблены мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі салдат і афіцэраў 26 артылерыйскай брыгады, загінуўшых падчас Руска-японскай вайны[9].

Кіраўніцтва будаўніцтвам было ўскладзена на ваеннага инжынера штабс-капітана І. Я. Савельева. Асвячэнне храма адбылося 30 верасня 1907 года[10].

24 ліпеня 1995 года, на свята святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі, сабор наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II[1].

АрхітэктураПравіць

 
Від Пакроўскага сабору з вышыні птушынага палёта. Злева — вуліца Ажэшкі.

Дзякуючы гродзенскаму ваеннаму інжынеру І. Я. Савельеву (1866—1951) (які, дарэчы, жыў і памёр у Гродне) сабор атрымаў непаўторныя рысы[11].

У плане храм, збудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі, уяўляе сабой працяглую 12-калонную трохнефную базіліку з пяціграннай апсідай[12] і бакавымі рызніцамі. Вертыкальны акцэнт характэрны для паўночна-заходняга галоўнага фасада сабора, які адметны 10-метровай васьміграннай шатровай званіцай з макаўкай на барабане і невялікімі шатрамі з макаўкай, якія фланкіруюць званіцу і ствараюць сіметрычную кампазіцыю фасада[6], а таксама паўцыркульнымі вокнамі з какошнікамі. Два намёты з макаўкамі таксама завяршаюць рызніцу[1][2][3][4]. Алтарную частку адрознівае збудаваны над ёю невысокі чацвярык з пяцікупаллем[1]. Гэтыя купалы (адзін вялікі размешчаны па цэнтры, а чатыры меншага памеру — па кутах вальмавага даху) пастаўленыя на васьмігранныя барабаны, несапраўдныя вокны (бленды) якія завяршаюць какошнікі[2][3][4]. Для трох уваходаў франтальнага фасада было знойдзена рашэнне ў выглядзе двухкалонных рундукоў(руск.) бел. з трохвугольнымі разьбянымі навесамі (акантоўкай)[2] і высокіх ганкаў[3][4]. Прастакутныя аконныя праёмы, якія падзяляюць на абодвух узроўнях працяглыя бакавыя фасады, адрозніваюцца багатымі «церамнымі(руск.) бел.» ліштвамі, міжаконні — раскрапоўкай шырокімі лапаткамі з шырынкамі(руск.) бел.. Дэкаратыўнае ўбранне сабора, як тое какошнікі, шырынкі, вітыя калонкі, буйныя сандрыкі, кілепадобныя броўкі(руск.) бел. арачных аконных праёмаў, было шмат у чым узята са старажытнарускага царкоўнага дойлідства(руск.) бел.. У дэкоры сабора, разам з дынькамі(руск.) бел., выкарыстаная Поліхрамія: на фоне цагляных карычнева-чырвоных сцен сабора ярка вылучаецца беладывановае дэкаратыўнае пакрыццё фасадаў; для дахаў і намётаў выкарыстаны зялёны колер, а для купалоў — вохрыстая афарбоўка[1].

Інтэр’ерПравіць

 
Інтэр’ер

Трохнефнае дзяленне ўнутранай двухсветавой прасторы сабора забяспечваюць 12 магутных калон і перакінутыя праз іх аркады. Прытвор перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Перакрыццем служыць плоская столь з трыма плафонамі(руск.) бел., якія ўпрыгожвае распісны арнамент у выглядзе старажытнарускай тэкставай вязі, пакрыццём падлогі — кафля з арнаментальным малюнкам (у прытворы — мазаіка[2][3][4]). Унутраную прастору, сцены якой пакрытыя роспісамі, апярэзвае па перыметры пад вокнамі магутны прафіляваны карніз з сухарыкамі. Перакрыццем прытворам служаць высокія крыжовыя скляпенні. Галоўныя і бакавыя іканастасы, якія вылучаюць апсіды, з’яўляюцца драўлянымі і разнымі, маючы карычневую таніроўку і пакрыццё пазалотай. Форма іх сілуэту абумоўлена трохлопасцевымі кілепадобнымі франтонамі і цыбульнымі купаламі. Галерэя хораў, якая выступае над уваходам, з’яўляецца кансольнай[1][2][3][4].Паміж асноўным аб’ёмам і прытворам знаходзяцца масіўныя разьбяныя дзверы[3].

Таксама вылучаецца разны драўляны алтар з роспісам[2][4][13].

ІконыПравіць

Злева ад алтара знаходзяцца два ківоты(руск.) бел. з іконамі Багародзіцы і Ісуса Хрыста, перанесеныя сюды з Фары Вітаўта.

Асабліва шануюцца абразы «Маці Божая Казанская(руск.) бел.» і мошчы мучаніка-дзіцяці Гаўрыіла Заблудаўскага(руск.) бел.. Да ліку абразоў XIX стагоддзя адносяцца «Аляксандр Неўскі і святая мучаніца», «Маці Божая Адзігітрыя», «Бог Саваоф», «Бог Саваоф і анёлы», «Спасланне Святога Духа», «Святая прамудрасць, ствары сабе дом» і «Уваскрасенне»[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 128. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Пятросава А. Ю. Гродзенская Пакроўская царква // Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 169—170. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 56. — 371 с. — 7 500 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 4,8 Гродно: энциклопедический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 323. — 438 с. — ISBN 5-85700-015-7.
  5. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 127. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  6. 6,0 6,1 Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 287—288. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
  7. Мемарыяльныя дошкі, у якіх пералічаныя палкі і колькасць загінуўшых воінаў, размешчаныя на сценах ля ўваходу. Гл.: Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 128. — ISBN 978-985-11-0389-4..
  8. Горадна, Горадзен, Гродна. А. Марціновіч. Мінск, Мастацкая літаратура, 2008 г. 112 с. ISBN 978-985-02-0921-4, с. 56
  9. Горадна, Горадзен, Гродна. А. Марціновіч. Мінск, Мастацкая літаратура, 2008 г. 112 с. ISBN 978-985-02-0921-4, с. 57
  10. Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 127—128. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  11. Королевский город Гродно. Семенчук А. А., Гостев и др., Рифтур, 2010, 70с.,ISBN 9-78956-919230, с. 48
  12. Часам згадваецца як трохгранная. Гл.: Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2..
  13. Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

ЛітаратураПравіць

  • Королевский город Гродно. Семенчук А. А., Гостев и др., Рифтур, 2010, 70с.,ISBN 978-956-91-923-0
  • Горадна, Горадзен, Гродна. А. Марціновіч. Мінск, Мастацкая літаратура, 2008 г. 112 с. ISBN 978-985-02-0921-4
  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.