Пакроўскі кафедральны сабор (Гродна)

сабор у Гродне

Пакроўскі кафедральны сабор — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Знаходзіцца па адрасе: Гродна, вуліца Э. Ажэшка, 23[2][4][1]:127. З мастацкага пункту гледжання храм адрозніваецца афармленнем уваходных парталаў і вокнаў і некаторымі элементамі знешняга аздаблення, якімі і была дасягнута пэўная адпаведнасць стылю[5].

Праваслаўны храм
Пакроўскі кафедральны сабор
Пакроўскі кафедральны сабор
Пакроўскі кафедральны сабор
53°41′04,20″ пн. ш. 23°50′29,10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Тып будынка Трохнефавая базіліка
Архітэктурны стыль Псеўдарускі стыль[1]:128 [2][3][4]
Будаўнік І. Я. Савельеў
Архітэктар М. М. Прозараў, І. Плотнікаў
Будаўніцтва 19041905 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005шыфр 412Г000005
Матэрыял цэгла
Стан дзеючая царква, сабор
Сайт pokrovgrodno.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Пакроўская царква на фота пачатку 20 стагоддзя

Пабудаваны ў псеўдарускім стылі ў памяць аб салдатах і афіцэрах 26-й артылерыйскай брыгады, якія загінулі падчас руска-японскай вайны 1904—1905 гг[2][3][4]. Мемарыяльныя дошкі, у якіх пералічаныя палкі і колькасць загінуўшых воінаў, размешчаныя на сценах ля ўваходу[1]:128.

За аснову ўзята царква Каспійскага пяхотнага палка  (руск.) ў Новым Пецяргофе. Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя царскім урадам было прынята рашэнне аб будаўніцтве гарнізонных і палкавых цэркваў. У канцы 1901 года з’явіўся загад самога імператара[6]:56:

  Установить на будущее время к исполнению правило, чтобы… православная церковь в виде отдельного здания была непременной принадлежностью казарм тех частей войск, по штатам коих положены церковные причты.  

Пры царкве вырашылі адкрыць музей і невялікі мемарыял. Узведзеная царква пачала называцца Свята-Пакроўскім саборам. 30 верасня (па старому стылю) 1907 года храм быў асвечаны. Праз некаторы час быў устаноўлены хрэсны ход на свята Уваходу Хрыста ва Ерусалім. Для падняцця патрыятычных пачуццяў Гродзенскі царкоўна-археалагічны камітэт сабраў палкавыя іканастасы і абразы, якія натхнялі войнаў на барацьбу з ворагам. Таксама былі зроблены мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі салдат і афіцэраў 26-й артылерыйскай брыгады, загінуўшых падчас Руска-японскай вайны[6]:57.

Кіраўніцтва будаўніцтвам было ўскладзена на ваеннага інжынера штабс-капітана І. Я. Савельева. Асвячэнне храма адбылося 30 верасня 1907 года[1]:127-128.

24 ліпеня 1995 года, на свята святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі, сабор наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II[1]:128.

Архітэктура

правіць
 
Пакроўскі кафедральны сабор і Свята-Вольгінская царква
 
Від Пакроўскага сабору з вышыні птушынага палёта. Злева — вуліца Ажэшкі.

Дзякуючы гродзенскаму ваеннаму інжынеру І. Я. Савельеву (1866—1951) (які, дарэчы, жыў і памёр у Гродне) сабор атрымаў непаўторныя рысы[7]:48.

У плане храм, збудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі, уяўляе сабой працяглую 12-калонную трохнефную базіліку з пяціграннай апсідай (часам згадваецца як трохгранная[5]) і бакавымі рызніцамі. Вертыкальны акцэнт характэрны для паўночна-заходняга галоўнага фасада сабора, які адметны 10-метровай васьміграннай шатровай званіцай з макаўкай на барабане і невялікімі шатрамі з макаўкай, якія фланкіруюць званіцу і ствараюць сіметрычную кампазіцыю фасада[5], а таксама паўцыркульнымі вокнамі з какошнікамі. Два шатры з макаўкамі таксама завяршаюць рызніцу[1]:128 [2][3][4]. Алтарную частку адрознівае збудаваны над ёю невысокі чацвярык з пяцікупаллем[1]:128. Гэтыя купалы (адзін вялікі размешчаны па цэнтры, а чатыры меншага памеру — па кутах вальмавага даху) пастаўленыя на васьмігранныя барабаны, несапраўдныя вокны (бленды) якіх завяршаюць какошнікі[2][3][4]. Для трох уваходаў франтальнага фасада было знойдзена рашэнне ў выглядзе двухкалонных рундукоў  (руск.) з трохвугольнымі разьбянымі навесамі (акантоўкай)[2] і высокіх ганкаў[3][4]. Прастакутныя аконныя праёмы, якія падзяляюць на абодвух узроўнях працяглыя бакавыя фасады, адрозніваюцца багатымі «церамнымі  (руск.)» ліштвамі, міжаконні — раскрапоўкай шырокімі лапаткамі з шырынкамі  (руск.). Дэкаратыўнае ўбранне сабора, у тым ліку какошнікі, шырынкі, вітыя калонкі, буйныя сандрыкі, кілепадобныя броўкі  (руск.) арачных аконных праёмаў, было шмат у чым узята са старажытнарускага царкоўнага дойлідства  (руск.). У дэкоры сабора, разам з дынькамі, выкарыстаная поліхрамія: на фоне цагляных карычнева-чырвоных сцен сабора ярка вылучаецца беладывановае дэкаратыўнае пакрыццё фасадаў; для дахаў і шатроў выкарыстаны зялёны колер, а для купалоў — вохрыстая афарбоўка[1]:128.

Інтэр’ер

правіць
 
Інтэр’ер

Трохнефнае дзяленне ўнутранай двухсветавой прасторы сабора забяспечваюць 12 магутных калон і перакінутыя праз іх аркады. Прытвор перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Перакрыццем служыць плоская столь з трыма плафонамі, якія ўпрыгожвае распісны арнамент у выглядзе старажытнарускай тэкставай вязі, пакрыццём падлогі — кафля з арнаментальным малюнкам (у прытворы — мазаіка[2][3][4]). Унутраную прастору, сцены якой пакрытыя роспісамі, апярэзвае па перыметры пад вокнамі магутны прафіляваны карніз з сухарыкамі. Перакрыццем прытворам служаць высокія крыжовыя скляпенні. Галоўныя і бакавыя іканастасы, якія вылучаюць апсіды, з’яўляюцца драўлянымі і разнымі, маючы карычневую таніроўку і пакрыццё пазалотай. Форма іх сілуэту абумоўлена трохлопасцевымі кілепадобнымі франтонамі і цыбульнымі купаламі. Галерэя хораў, якая выступае над уваходам, з’яўляецца кансольнай[1]:128 [2][3][4]. Паміж асноўным аб’ёмам і прытворам знаходзяцца масіўныя разьбяныя дзверы[3].

Таксама вылучаецца разны драўляны алтар з роспісам[2][4].

Злева ад алтара знаходзяцца два ківоты  (руск.) з іконамі Багародзіцы і Ісуса Хрыста, перанесеныя сюды з Фары Вітаўта.

Асабліва шануюцца абразы «Маці Божая Казанская» і мошчы мучаніка-дзіцяці Гаўрыіла Заблудаўскага  (руск.). Да ліку абразоў XIX стагоддзя адносяцца «Аляксандр Неўскі і святая мучаніца», «Маці Божая Адзігітрыя», «Бог Саваоф», «Бог Саваоф і анёлы», «Спасланне Святога Духа», «Святая прамудрасць, ствары сабе дом» і «Уваскрасенне»[1]:128.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  2. а б в г д е ё ж з Пятросава А. Ю. Гродзенская Пакроўская царква // Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 169—170. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б в г д е ё ж Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 56. — 371 с. — 7 500 экз.
  4. а б в г д е ё ж з Гродно: энциклопедический справочник / Редкол. И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 323. — 438 с. — ISBN 5-85700-015-7.
  5. а б в Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст. — С. 287—288. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
  6. а б А. Марціновіч. Горадна, Горадзен, Гродна: нарысы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 112 с. — (Твае гарады, Беларусь). — ISBN 978-985-02-0921-4.
  7. Семенчук А. А., Гостев А. П. и др. Королевский город Гродно. — Минск: Рифтур, 2010. — 70 с. — ISBN 9-78956-919230.

Літаратура

правіць
  • Семенчук А. А., Гостев А. П. и др. Королевский город Гродно. — Минск: Рифтур, 2010. — 70 с. — ISBN 9-78956-919230.
  • А. Марціновіч. Горадна, Горадзен, Гродна: нарысы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 112 с. — (Твае гарады, Беларусь). — ISBN 978-985-02-0921-4.
  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі

правіць