Пакроў (Маладзечна)

ікона з Маладзечна

Пакроў — абраз, створаны ў 1751 годзе і выяўлены ў Маладзечне. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Манаграміст М.В. Пакроў.jpg
Манаграміст M. B.[d]
Пакроў. 1751
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера[d]
Тэхніка тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-31)

СюжэтПравіць

На ружова-блакітным воблаку намалявана Маці Божая з каронай на галаве ў блакітным хітоне, вохрыстым кароткім адзенні, ружовым на чырвонай падкладцы мафорыі з пакрывалам у руках. Па баках на воблаках апосталы Пётр, Павел, прарокі Майсей, Ілья, архангелы Міхаіл, Гаўрыіл, айцы царквы, пакутніцы і анёлы ў зялёным, сінім, ружовым адзенні. Німбы, фон — разныя, пазалочаныя[2]. Знізу на шэрым амбоне з белым скруткам — Раман Сладкапевец(руск.) бел. у светлым сподзе, ружовай далматыцы, з блакітнай епітрахіллю і паказвае на Маці Божую. Вакол яго стаяць епіскапы, цары, шляхціцы ў рыцарскіх даспехах, манахі і Андрэй Юродзівы[ru] ў сінім гімаціі з кіем[2].

Асаблівую цікавасць выклікае размешчаная ў левым ніжнім вугле мужчынская фігура ў зялёным сподзе, чырвонай дэліі, з сіняй стужкай праз плячо і ордэнам Белага арла на грудзях, які быў устаноўлены Аўгустам II Моцным у 1705 годзе. У руках булава[2].

ПаходжаннеПравіць

Абраз выяўлены 14-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1970 годзе на званіцы Пакроўскай царквы ў Маладзечне[2].

Ікона раскрыта рэстаўратарам Інстытута «Расрэстаўрацыя» А. І. Навумавым пад кіраўніцтвам С. В. Філатава ў 1979 годзе ў Маскве[2].

РэстаўрацыяПравіць

Рэстаўрыраваны брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1972-75 (Ленінград)[2].

ВыстаўкіПравіць

  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Мастацтва Міншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1997
  • Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999—2000
  • Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000
  • Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 136—137.