Рэпрадуктыўная сістэма

(Пасля перасылкі з Палавая сістэма)

Рэпрадуктыўная сістэма[1] — сістэма органаў жывых арганізмаў (жывёл, раслін, грыбоў і іншых), якая адказвае за іх размнажэнне. У жывёл рэпрадуктыўныя сістэмы прадстаўнікоў розных палоў аднаго віду нярэдка вельмі адрозніваюцца, у адрозненне ад іншых сістэм органаў, якія ў прадстаўнікоў розных палоў адрозніваюцца мала. Гэтыя адрозненні прыводзяць да стварэння новага генетычнага матэрыялу, які дазваляе мець больш прыстасаванае патомства[2]. Некаторыя рэчывы (гармоны і ферамоны) таксама выконваюць важную ролю ў рэпрадуктыўнай сістэме жывёл[3].

У большасці пазваночных жывёл рэпрадуктыўная сістэма мае падобны план будовы: палавыя залозы (ганады) — вывадныя пратокі — вонкавыя палавыя органы. Асноўныя органы рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека ўключаюць геніталіі (пеніс і похва), а таксама ўнутраныя органы, уключаючы ганады (семеннікі і яічнікі), якія выпрацоўваюць палавыя клеткі. Захворванні рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека вельмі пашыраныя, асабліва хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.: БелЭн, 2002. С. 576. Не блытаць з рэпрадукцыйная — тэрмін адносіцца да ўзнаўлення карцін, чарцяжоў і малюнкаў.
  2. Reproductive System 2001 (англ.) Архівавана 11 лютага 2004. // Body Guide powered by Adam
  3. Introduction to the Reproductive System (англ.) Архівавана 24 кастрычніка 2007. // SEER’s Training Website. U.S. National Cancer Institute’s Surveillance, Epidemiology and End Results (SEER) Program.
  4. STDs Today (англ.) Архівавана 25 кастрычніка 2014. // National Prevention Network, Center for Disease Control, United States Government.

Спасылкі правіць