Палавы дымарфізм
Палавы дымарфізм (ад стар.-грэч.: δι- — два, μορφή — форма) — анатамічныя адрозненні паміж самцамі і самкамі аднаго і таго ж біялагічнага віду, не ўлічваючы палавых органаў. Палавы дымарфізм можа выяўляцца ў розных фізічных прыкметах, напрыклад:
- Памер. У млекакормячых і многіх відаў птушак самцы больш буйныя і цяжкія за самак. У земнаводных і членістаногіх самкі, як правіла, буйнейшыя за самцоў.
- Валасяное покрыва. Барада ў мужчын, грыва ў ільвоў або бабуінаў.
- Афарбоўка. Колер апярэння ў птушак, асабліва ў качыных.
- Скура. Характэрныя нарасты або дадатковыя ўтварэнні, такія як рогі ў аленевых, грабеньчык у пеўняў.
- Зубы. Біўні у самцоў індыйскага слана, больш буйныя іклы ў самцоў маржоў і дзікоў.
Некаторыя жывёлы, першым чынам рыбы, дэманструюць палавы дымарфізм толькі падчас спароўвання. Паводле адной з тэорый, палавы дымарфізм выяўлены тым больш, чым больш рознымі з’яўляюцца ўклады абодвух полаў у догляд патомства. Таксама ён з’яўляецца паказчыкам узроўню палігаміі.
Гл. таксама
правіцьПалавы дымарфізм на Вікісховішчы |