Паланіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Палані́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Паланіца.

Паланіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Крычаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Паланіца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 24 чэрвеня 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 24 чэрвеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лабковіцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.