Палатоўскі сельсавет
Палато́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Палата.
Палатоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Палата |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 244 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Верхачэнскага і Юравіцкага сельсаветаў[1]. У 1957 годзе ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены вёскі Арлова і Спаскае, а ў склад сельсавета з Домнікаўскага сельсавета перададзены вёскі Заполле і Затрасценне[2]. 20 мая 1960 года ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Гірсіна, Глушонкі, Жыхары, Замхі, Шумацёнкі і Юравічы), у склад сельсавета з Тросніцкага сельсавета пералічаны 2 населеныя пункты (Арлова і Спаскае)[3]. 17 ліпеня 1964 года частка сельсавета (3 населеныя пункты: Верхачэнне, Сіцянец і Улогава) уключана ў склад адноўленага Юравіцкага сельсавета[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Палатоўскага сельсавета 13 населеных пунктаў[5]. 24 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Лонніца[6]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Юравіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: аграгарадок Захарнічы, вёскі Баяноўшчына, Верхачэнне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залессе, Замхі, Калошкі, Муштарова, Пазнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі і Юравічы)[7].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 813 чалавек[8], з іх 92,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1244 чалавекі[10].
Населеныя пункты
правіцьПалатоўскі сельсавет уключае 30 населеных пунктаў:
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных № 316 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 56. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 90 Об упразднении населённых пунктов Полоцкого района Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.