Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Астрашыцкі Гарадок)
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў — шэраг пабудоў, якія ў розны час існавалі ў XVII—XIX стагоддзях у агр. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна.
Палаца-паркавы ансамбль | |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў | |
---|---|
| |
54°04′48,22″ пн. ш. 27°40′50,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Астрашыцкі Гарадок |
Архітэктурны стыль | несапраўдная готыка |
Стан | страчаны ў 1939 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Комплекс у XVII стагоддзі
правіцьУ інвентары 1650 года апісаны драўляны замак. Меў абарончыя сцены і чатыры кутнія вежы, быў абкружаны штучным ровам і сажалкамі. Да замка вёў мост, уваход праз трох'ярусную фланкіраваную з двух бакоў вежамі і завершаную высокім шатровым дахам браму-вежу «прускага муру», унутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканні. Злева ад брамы стаяў аднапавярховы драўляны палац. Жылыя памяшканні палаца мелі размаляваныя дзверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам уздоўж абарончай сцяны размяшчаліся варыўня, кузня , пякарня, лазня, бровар. Справа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і свіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.
Комплекс у XVIII стагоддзі
правіцьУ інвентары 1745 г. апісаная сядзіба, у якую ўваходзілі драўляны палац (меў шэраг жылых, гаспадарчых, парадных пакояў з выхадам у бок звярынца), некалькі гаспадарчых пабудоў побач з палацам, фальварак з дзвюма жылымі будынкамі, пякарняй, стайняй, аборай, броварамі і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.
Комплекс у XIX стагоддзі
правіцьУ першай палове XIX стагоддзя за 1 км ад вёскі пабудаваны мураваны двухпавярховы палац у стылі несапраўднай готыкі з чатырохяруснай квадратнай у плане вежай, завершанай чатырма шчытамі і чатырма кутнімі дэкаратыўнымі вежачкамі. У ім знаходзілася каштоўная калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная М. Тышкевічам. Згарэў у 1860 г. Да 1876 г. каля яго пастаўлены новы мураваны атынкаваны знадворку палац, які складаўся з двухпавярховых прамавугольных у плане цэнтральных і двух бакавых аб'ёмаў, злучаных паміж сабой аднапавярховымі часткамі. На галоўным фасадзе аб'ёмы ўтваралі рызаліты, да цэнтральнага рызаліта прыбудаваны прамавугольны ў плане тамбур з вялікай тэрасай наверсе, што злучаўся з параднай залай другога паверху. Палацы абкружаў вялікі парк, у якім быў звярынец .
Літаратура
правіцьАрхітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіцьПалацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Астрашыцкі Гарадок) на Вікісховішчы |