Палац князёў Друцкіх-Любецкіх — помнік архітэктуры неакласіцызму ў Шчучыне. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1]. Палац знаходзіцца ў паўночнай частцы горада, на месцы былога панскага маёнтка, тэрыторыя якога пасля Вялікай Айчыннай вайны была аддадзена пад ваенны гарадок і даволі шчыльна забудавана[1].

Палац
Палац князёў Друцкіх-Любецкіх
53°36′37″ пн. ш. 24°44′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Шчучын
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Тадэвуш Раствароўскі
Заснавальнік Уладзіслаў Друцкі-Любецкі  (польск.)
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000610шыфр 412Г000610
Стан адрэстаўраваны ў 2015 г.
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першы палац пабудаваны ў 2-й палове XVIII стагоддзя паводле праекта архітэктара дэ Фленерса на паўночнай ускраіне Шчучына, у парку рэгулярнай планіроўкі (садавод С. Юндзіл). Належаў падскарбію літоўскаму Шчуку, з пачатку XIX стагоддзя быў уладаннем князёў Друцкіх-Любецкіх[2].

Палац спраектаваны ў 18921895 гадах па замове князя Уладзіслава Друцкага-Любецкага  (польск.) (1864—1913) віленскім архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім (1860—1928) і быў мала звязаны з папярэднім палацава-паркавым комплексам XVIII стагоддзя. З-за хваробы князя будаўніцтва ішло вельмі марудна. Пасля яго смерці ў 1913 годзе сям’я была не гатова працягваць будаўніцтва і аддзелку інтэр’ераў. Напрыклад, да пачатку Першай сусветнай вайны так і не былі зроблены балконныя агароджы. Падчас вайны палац у Шчучыне амаль не пацярпеў[1].

Каля 1921 года з вайсковай службы ў палац вяртаецца апошні ўладальнік Шчучына князь Ян Уладзіслававіч Друцкі-Любецкі (1898—1990), аднак у пасляваеннай разрусе 19211925 гадоў будаўніцтва і аздабленне не было зроблена[1].

У будынку ў савецкі час размяшчалася адміністрацыйная ўстанова. Помнік знаходзіўся ў адносна здавальняючым стане, захаванне яго фасадных дэталей давала магчымасць у адносна кароткі час яго аднавіць[2]. У пачатку ХХІ ст. вяліся рэстаўрацыйныя работы, і ў верасні 2015 г. палац, абсталяваны пад цэнтр дзіцячай творчасці і краязнаўчы музей, быў адчынены для наведвальнікаў[3].

Архітэктура правіць

 
Палац у Шчучыне, 1939

Палац уяўляе сабой мураваную двухпавярховую рэзідэнцыю ў стылі пецярбургскага неакласіцызму канца XIX стагоддзя, з асобнымі элементамі эклектызму.

Двухпавярховы мураваны палац стаіць на высокім цокалі. Прамавугольны ў плане будынак мае сіметрычную кампазіцыю[2]. З агульнага аб'ёму лёгка вычляняюцца з боку галоўнага фасада тры ўзаемазвязаныя аб'ёмы[1]. Цэнтральны аб'ём, адсунуты злёгку ўнутр, утвараючы такім чынам мансарду, вырашаную ў выглядзе лоджыі з дзвюма іанічнымі калонамі, па баках — двухпавярховыя аб'ёмы, раскрапаваныя пілястрамі. Дах плоскі, накрыты бляхай[1]. Фасады па перыметры завершаныя развітым карнізам, які ўпрыгожвала моцна прафіляваная ляпніна, і парапетам з атыкам у цэнтры. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены сандрыкамі, да ўваходу вядзе шырокая лесвіца[2].

Планіроўка палаца калідорная, мае нерэгулярны характар. Жылыя памяшканні ў асноўным групаваліся ўздоўж галоўнага фасада і двух бакавых, а з паркавага фасада размяшчаліся парадныя памяшканні[1].

Інтэр'ер правіць

Інтэр'ер аздоблены ў класіцыстычнай манеры[2]. Мэбля належала да ранніх стыляў. Сцены ўпрыгожвалі партрэты і іншы жывапіс, з скульптуры — мармуровая Леда невядомага аўтара. Амаль усю правую частку паркавага фасада займала на першым паверсе доўгая сталовая, дзе сцены былі ўпрыгожаны партрэтамі польскіх каралёў, а ў сервантах захоўвалася фамільнае срэбра і французскі фарфор. Жылыя пакоі мелі больш сучасную мэблю. Унутранае ўбранне, мэбля, вялікая частка маёмасці былі вывезены ў кастрычніку 1939 г[1].

Будаўніцтва ваеннага гарадка пасля Другой сусветнай вайны на тэрыторыі маёнтка і палацава-паркавага комплексу, а перш за ўсё прыбудова да палаца значна змянілі архітэктурна-планіровачны ансамбль і непасрэдна сам палац[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць