Палац Сапегаў (Варшава)

(Пасля перасылкі з Палац Сапегаў, Варшава)

Палац Сапегаў (польск.: pałac Sapiehów w Warszawie) — адзін з палацаў, размешчаных у Новым горадзе, раёне Варшавы (Польшча). Палац раней належаў магнацкаму роду Сапегаў, якія і далі сваё імя палацу, цяпер у ім размешчана акруговая школа.[1]

Палац
Палац Сапегаў
польск.: pałac Sapiehów
52°15′15″ пн. ш. 21°00′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Варшава
Архітэктурны стыль ракако
Архітэктар Іаган Зыгмунд Дэйбель
Заснавальнік Ян Фрыдэрык Сапега
Дата заснавання 1746 і XVIII стагоддзе
Будаўніцтва 17311746 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Палац бачны справа на карціне Бернарда Белота, 1770 г.
 
Сад поруч палаца

Палац быў пабудаваны па замове Яна Фрыдэрыка Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, архітэктарам Іаганам Зыгмундам Дэйбелем у стылі ракако ў 17311746 гадах[2] Ён узводзіўся ў французскім стылі гарадскога палаца, так званым асабняку. Тым часам ён складаўся з пяцівосевага галоўнага будынка (corps de logis) і двух асобных будынкаў паміж палацам і вуліцай.[1] Паміж 17411742 гадамі аднапавярховы будынак быў злучана з палацавым комплексам, а паміж 17711790 гадамі і другі будынак уз’яднаўся з галоўным corps de logis.

У 18181820 гадах да палаца была зроблена прыбудова, дзе размясціліся Сапежынскія казармы (Koszary sapieżyńskie).[2] Пераўтварэнне будынка ў неакласічным стылі было справай рук архітэктара Вільхельма Хенрыка Мінтэра.[3] Падчас паўстання 1830—1831 гадоў палац служыў казармай для польскага 4-га пяхотнага палка (Czwartacy).[2]

Разбураны ў 1944 годзе нямецкімі нацыстамі, палац быў адноўлены ў 1950-я гады Марыяй Захватавіхавай[2].

Зноскі

  1. а б (англ.) "Pałac Sapiehów". www.warszawa1939.pl. Праверана 2009-03-23.
  2. а б в г (англ.) "The Sapieha Palace". eGuide / Treasures of Warsaw on-line. Праверана 2009-03-23.(недаступная спасылка)
  3. (польск.) "Sapieha Palace". www.warsawtour.pl. Праверана 2009-03-23.

Літаратура правіць

  • Julius A. Chroscicki und Andrzej Rottermund, Architekturatlas von Warschau, 1. Auflage, Arkady, Warschau 1978, S. 228
  • Małgorzata Danecka, Thorsten Hoppe, Warschau entdecken. Rundgänge durch die polnische Hauptstadt, Trescher Verlag, ISBN 978-3-89794-116-8, Berlin 2008, S. 109
  • Tadeusz S. Jaroszewski, Paläste und Residenzen in Warschau, Verlag Interpress, ISBN 83-223-2049-3, Warschau 1985, S. 142.
  • Janina Rukowska, Reiseführer Warschau und Umgebung, 3. Auflage, ISBN 83-217-2380-2, Sport i Turystyka, Warschau 1982, S. 48 f.

Спасылкі правіць