Палац Сапегаў (Мінск)
Палац Сапегаў[1] — гарадская сядзіба магнатаў Сапегаў у Мінску.
Палац | |
Палац Сапегаў | |
---|---|
![]() Палац Сапегаў (малюнак Караля Біске, 1918), на заднім плане дваровы фасад будынка з фігурнымі вокнамі, дзе размяшчалася рэстарацыя «Акварыум». | |
53°54′13″ пн. ш. 27°33′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Вядомыя жыхары | Казімір Ян Сапега |
Стан | не захаваўся |
![]() |
Гісторыя
правіцьРазмяшчаўся на ўласным падворку па Юраўскай вуліцы (цяпер месца справа ад Палаца Рэспублікі, занятае фантанам[2]) і быў акружаны садам. Працяглы час лічыўся адным з лепшых дамоў горада. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, 15 лютага — 13 сакавіка 1706 года ў палацы жыў маскоўкі цар Пётр[3], гаспадаром сядзібы тым часам мог быць Казімір Ян Сапега.
Пасля Сапегаў, напэўна, належаў Галаўням[3]. У 1912 годзе меў адрас Юраўская-13, ад колішняга саду да таго часу засталося дзве грушы[3]. Станам на 1918 год, лічыўся адным са старэйшых будынкаў горада[4]. Знаходзіўся ў двары будынка з рэстарацыяй «Акварыум»[2].
У 1926 годзе меў адрас вуліца Камуністычная-19.
Пацярпеў ад бамбардзіровак падчас Другой сусветнай вайны і пасля вайны знесены.
Архітэктура
правіцьМураваны двухпавярховы будынак з тамбурам, завершаным трохкутным франтонам, па цэнтры фасаду. За тамбурам у сярэдзіне будынка быў лесвічны вузел, а па абодвух яго баках размяшчаліся жылыя памяшканні. У XIX ст. з’явіліся прыбудовы.
Цікавыя факты
правіць- У садзе вакол палаца разводзілі рэдкія сарты яблынь і груш, якія давалі садавіну чорнага колеру. Паводле падання, грушы, прывезеныя з Францыі і вырашчаныя тут, распаўсюдзіліся па Рэчы Паспалітай пад назвай Сапяжанак.
- У 1670—1680-я гады ў палацы служыў Іван Скаваршчук (Скаўронскі), бацька будучай расійскай імператрыцы Кацярыны I, пакуль не ўцёк у Эстляндыю, дзе Кацярына і нарадзілася[5].
Зноскі
- ↑ Анатоль Кулагін. Па колішніх маёнтках // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5. С. 169
- ↑ а б Палац Сапегаў (Мінск) на сайце «Архіварта»
- ↑ а б в Zofja Kowalewska. Obrazki mińskie, 1850—1863. — Wilno, 1912.
- ↑ Tygodnik Ilustrowany № 21-22, 1918.
- ↑ Памяць. Мінск 2001, с. 273.
Літаратура
правіць- Аляшэўскі Ян Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) // «ARCHE» № 3 (90). — 2010. — С. 99—109. Пераклад з польскай мовы і каментары Дзмітрыя Віцько паводле: [Oleszewski J.] Abrys domowej nieszczęśliwości i wnętrznej niesnaski, wojny Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskiego pro informatione potomnym następującym czasom przez jedną zakonną osobę światu pokazany i z żałością wyrażony Anno 1721 Архівавана 30 студзеня 2018.. — Kraków: Wyd. F.K. Kulczycki., 1899.
- Каляда В. І. Дом на Юр’еўскай вуліцы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 273. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Христофор Хилькевич. Эх, вдоль по Юрьевской… // Туризм и отдых, 23 ноября 2006. — С. 18.
Спасылкі
правіць- Палац Сапегаў (г.зв. «Дом Пятра І») Архівавана 10 снежня 2010. (руск.) на Мінск стары і новы
- Палац Сапегаў (Мінск) на сайце «Архіварта»