Сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх (Станькава)

(Пасля перасылкі з Палац Чапскіх (Станькава))

Сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя. Размешчаны ў в. Станькава Дзяржынскага раёна на раўнінным рэльефе (прамавугольны ўчастак каля 15 га) са схілам у бок штучнага вадаёму, які абмяжоўвае яго з поўдня. З захаду мяжа праходзіць па галоўнай вуліцы вёскі. Уключаў палац, флігель, два жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, парк. Захаваліся будынкі флігеля, т. зв. «скарбчык», жылы дом, усходняя брама, альтанка, некаторыя гаспадарчыя пабудовы. Парк закладзены ў 1870-я гады ў сядзібе графа Э. Гутэн-Чапскага, комплекс фарміраваўся да пачатку XIX стагоддзя.

Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх
53°38′06,35″ пн. ш. 27°13′11,44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Станькава
Архітэктурны стыль рамантызм
Будынкі
скарбчык • флігель • Дом для абслугі • парк • усходняя брама • альтанка • гаспадарчыя пабудовы
Вядомыя жыхары
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000144шыфр 613Г000144
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Палац. Н. Орда, XIX стагоддзе
 
Палац у пачатку XX стагоддзя

Пасля Кастрычніцкага перавароту ў палацы размяшчалася школа, потым дзіцячая калонія. У Другую сусветную вайну палац разбураны. На яго месцы пабудаваная школа-інтэрнат.

Архітэктура правіць

Палац правіць

 
Інтэр'ер палаца. 1914

Палац — аднапавярховы П-падобны ў плане будынак з двух'яруснай вежай. Пабудаваны ў 1880 годзе ў рамантычным стылі з выкарыстаннем форм сярэдневечнай архітэктуры. Другі ярус вежы меў чатыры балконы, адкуль адкрывалася кругавая паркавая панарама. Падземнымі пераходамі-калідорамі палац быў злучаны з флігелем (кухня), з паўночнага боку — са спецыяльным павільёнам, т.зв. «скарбчыкам», прызначаным для калекцый уладальніка сядзібы (абодва пабудаваныя ў 1880 г.).

Флігель правіць

 
Флігель

Флігель — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам. Вуглы і цокаль руставаныя. Фасады рытмічна расчлянёныя лучковымі вокнамі, дэкарыраваныя замковым каменем. Сцены апяразаныя спрошчаным антаблементам з сухарыкамі.

Скарбчык правіць

 
Павільён «Скарбчык». Н. Орда, XIX стагоддзе
 
Павільён «Скарбчык»

«Скарбчык» — двухпавярховы квадратны ў плане павільён з чатырма кутнімі вежамі, нагадвае сярэдневяковы замак у мініяцюры. Вежы завершаныя шатровымі галоўкамі, упрыгожаны аркатурнымі паясамі. Сцены бакавых і тыльнага фасадаў маюць завяршэнні ў выглядзе шчытоў. Вокны прамавугольныя на першым паверсе і стральчатыя на другім, аформленыя прафілявымі сандрыкамі.

Музейныя калекцыі «Скарбчыка» ўключалі: нумізматычныя зборы, гістарычныя малюнкі, збор жывапісу і графікі, гравюры, старажытныя іконы, старую зброю, рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археалагічныя і геалагічныя рэдкасці і іншае. У бібліятэцы было больш за 20 тысяч тамоў, збор рукапісаў; выдадзены спецыяльныя каталогі па асобных калекцыях. У 1894 годзе частка музея вывезеная ў Кракаў, цяпер знаходзіцца ў аддзеле імя Э. Гутэн-Чапскага Нацыянальнага музея Польшчы.

Дом для абслугі правіць

 
Дом для абслугі

Каля 1900 года з цэглы пабудаваны жылы дом у стылі неаготыкі. Двухпавярховы Г-падобны ў плане, з кароткім двухпавярховым і падоўжаным аднапавярховым крыламі. Тарцовыя часткі двухпавярховага аб'ёму завершаныя ступеньчатымі шчытамі. Паверхі аддзеленыя карнізным поясам, вуглы руставаныя, вокны першага паверху стральчатыя, другога — прамавугольныя. Вылучаецца паўднёвы фасад аднапавярховага аб'ёму, у дэкоры якога выкарыстаныя пілястры, прафіляваныя ліштвы, прамавугольныя аконныя праёмы, сандрыкі. Планіроўка калідорная.

Парк правіць

 
Альтанка

Парк пейзажнага тыпу з элементамі рамантызму. Плошча каля 15 га. З трох бакоў абнесены мураванай сцяной, на поўдні — вялікі штучны вадаём. Кампазіцыя яго пабудаваная на трох шырокіх перспектывах, якія з узвышанай часткі раскрываюцца ў бок вадаёму. У заходняй частцы парку стаяў палац. На паўднёвым усходзе ад палацу пачынаўся шырокі луг, перарэзаны пратокай з дзвюма астравамі. У масіве дрэў пракладзеная шырокая алея, якая па схіле вядзе да двух астравоў.

На заходняй выспе стаіць альтанка — васьмікалонная ратонда. Замыкала перспектыву Мікалаеўская царква (1858 г., засталіся руіны).

На партэры перад палацам быў невялікі круглы фантан (захавалася чаша ад яго).

Брама правіць

 
Брама

У 18801890-я гады пры ўездзе з усходу пабудаваная з цэглы брама з вартоўняй, накрытая двухсхільным дахам. Брама — трохпралётная стральчатая арка з павышанай цэнтральнай часткай, завершанай ступеньчатым шчытом. Сцены апрацаваныя плоскімі арачнымі нішамі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць