Палац культуры і навукі
Палац культуры і навукі (польск.: Pałac Kultury i Nauki, часта скарачаюць як PKiN) — хмарачос у Варшаве.
Славутасць | |
Палац культуры і навукі | |
---|---|
Pałac Kultury i Nauki | |
![]() | |
52°13′54″ пн. ш. 21°00′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Варшава |
Архітэктурны стыль | сацыялістычны рэалізм |
Архітэктар | Леў Руднеў |
Дата заснавання | 22 ліпеня 1955 |
Будаўніцтва | 1952—1955 гады |
Вышыня | 230 м |
Матэрыял | пясчанік і камень[d] |
Сайт | pkin.pl (польск.) (англ.) |
![]() |
Вышыня 42-павярховага хмарачоса складае 167,68 м, разам са шпілем — 230,68 метраў. Будынак мае 3288 пакояў. Плошча — 123.084 м ², унутраны аб’ём — 817 000 м ³. Для пабудовы было выкарыстана 40 млн штук цэглы.
Да лютага 2021 года з'яўляўся самым высокім будынкам у Польшчы. У нашы дні палац уваходзіць у дзесятку самых высокіх будынакаў Еўрапейскага Саюза, а з 1955 па 1957 год ён быў найвышэйшым будынкам Еўропы.
Будынак уяўляе сабой сумесь стыляў ар-дэко, сацрэалізму і польскага гістарызму. Аўтар праекта — савецкі архітэктар Леў Уладзіміравіч Руднеў.
Гісторыя
правіцьПабудаваны на ўзор так званых «сталінскіх гмахаў» у якасці падарунку Савецкага Саюза польскаму народу (узведзены на савецкія грошы савецкімі будаўнікамі).
Узводзіўся з 2 мая 1952 па 22 ліпеня 1955 г. сіламі 3500 савецкіх працоўных, якіх жылі ў спецыяльна для іх пабудаваным раёне з кінатэатрам, сталовай, клубам і басейнам. Падчас будаўніцтва ў выніку няшчасных выпадкаў загінула 16 чалавек.
Будынак першапачаткова называўся «Палацам культуры і навукі імя І. В. Сталіна».
Архітэктар Л. У. Руднеў хацеў, каб будынак быў у польскім стылі, таму пабываў у такіх вядомых гарадах, як Кракаў, Холм, Замасць, каб сабраць неабходную інфармацыю і пазнаёміцца з польскай архітэктурай. Разам са сваімі супрацоўнікамі ён стварыў пяць праектаў.
Фотагалерэя
правіць-
Палац сёння -
від зверху -
Верхавіна -
Статуя на фасадзе -
Статуя на фасадзе -
Макет -
Палац ноччу