Палац мастацтва (Мінск)
Рэспубліканская мастацкая галерэя, да 1991 года Палац мастацтва — мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, размешчаная ва ўласным будынку ў Мінску па адрасе вул. Казлова, 3.
Славутасць | |
Палац мастацтва | |
---|---|
53°54′37″ пн. ш. 27°34′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктар | С. Мусінскі, Н. Краўкова |
Дата пабудовы | 1973 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак Палац мастацтва пабудаваны ў 1973 г. па праекце архітэктараў С. Мусінскага і Н. Краўковай. Прызначаны для правядзення перыядычных персанальных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак. Прапагандуе выяўленчае мастацтва, арганізоўвае экскурсіі, кансультацыі, лекцыі, сустрэчы з мастакамі[1].
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Пілоны падтрымліваюць галоўны верхні аб’ём, прарэзаны жалезабетоннымі рэбрамі і падзелены на 2 часткі: ніжняя абліцавана керамічнай пліткай, верхняя мае стужачнае зашкленне і завершана высунутым карнізам. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна, вылучаны казырком і тэрасай з лесвіцай. У аздобе інтэр'ера выкарыстаны натуральны камень, дрэва, дэкаратыўная тынкоўка[1].
Палац мае тры выставачныя залы — жывапісу (плошча 1450 м²), графікі (плошча 670 м²) і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (плошча 500 м²); вестыбюль з антрэсолямі (плошча 745 м2), якія таксама выкарыстоўваюцца для экспазіцый, канферэнц-залу на 100 месцаў, кафэ-бар. Дадатковай экспазіцыйнай плошчай для скульптуры і керамікі ў летні час з’яўляецца невялікі ўнутраны дворык з дэкаратыўнымі вадаёмамі і малымі архітэктурнымі формамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- Б. А. Крэпак, А. А. Воінаў (архітэктура). Мастацкая галерэя рэспубліканская Беларускага саюза мастакоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац мастацтва (Мінск)
- artpalace.by — афіцыйны сайт Палаца мастацтва