Палац сенатараў (Рым)

(Пасля перасылкі з Палац сенатараў, Рым)

Палац сенатараў (італ.: Palazzo Senatorio) — палац, размешчаны на П'яцца-дэль-Кампідолья, на Капіталійскім узгорку, у Рыме (Італія), пабудаваны з 1541 па 1605 год. Цяпер у ім размяшчаецца мэрыя горада Рыма, а ў ніжняй антычнай частцы будынка размешчана экспазіцыя Капіталійскіх музеяў.

Палац
Палац сенатараў
Palazzo Senatorio
Фасад палаца
Фасад палаца
41°53′35″ пн. ш. 12°29′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Рым
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Архітэктар Мікеланджэла
Джакама дэла Порта
Дата заснавання 1605
Будаўніцтва 15411605 гады
Сайт museicapitolini.org/… (італ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Від палаца з Форума

На месцы сучаснага палаца ў 78 годзе да н.э. консулу Квінту Лутацыю Катулу ад імя Сената Рыма было даручана пабудаваць на Капіталійскім узгорку дзяржаўны архіў — Табуларый, праект якога выканаў у выніку архітэктар Луцый Карнелій.

У часы Сярэднявечча будынак прыйшоў у запусценне як і іншыя будынкі антычнага Рыма. Толькі рымская сям'я Корсі здолела выкарыстаць зручнае размяшчэнне будынка і пабудавала там свае ўмацаванні.

Сённяшні выгляд Палац сенатараў стаў набываць толькі з XVI стагоддзя, засноўваючыся на планах Мікеланджэла. Пад яго кіраўніцтвам былі збудаваны лесвіцы, якія вядуць да новага палаца. Пасярэдзіне лесвіцы ён размясціў фантан з антычнымі фігурамі - увасабленнямі Тыбра і Ніла. Пасля смерці Мікеланджэла ў 1564 годзе палац будуецца пад кіраўніцтвам архітэктараў Джакама дэла Порта і Джыралама Райнальдзі паміж 1573 і 1605 гадамі з малаважнымі зменамі ў параўнанні з праектам Мікеланджэла. Пасля пабудовы новага палаца захавалася ніжняя частка антычнага Табуларыя. Дзве вежы па баках таксама засталіся з часоў умацаванняў Корсі. Усё гэта надае палацу, нягледзячы на яго барочны фасад, некаторы від абарончага збудавання. Званіца пабудавана ў 15781582 гадах Марціна Лонгі Старэйшым, на месцы старой часткі будынка.

З 1871 года палац служыць рэзідэнцыяй мэра Рыма і яго адміністрацыі, таму яго асноўны будынак закрыты для турыстаў. У Палацы сенатараў 25 сакавіка 1957 года падпісаны Рымскі дагавор.

Зноскі

Спасылкі правіць