Палеская седлавіна

Палеская седлавіна, Пінская седлавіна — буйная тэктанічная структура на паўднёвым захадзе Беларусі.

Тэктанічныя структуры Беларусі

Размяжоўвае Падляска-Брэсцкую ўпадзіну на захадзе і Прыпяцкі прагін на ўсходзе. На поўначы і поўдні злучаецца з Беларускай антэклізай і Украінскім шчытом, раздзяляе іх больш зніжанай паверхняй фундамента. Мае слабавыразнае субмерыдыянальнае распасціранне. Даўжыня седлавіны 150 км, шырыня да 135 км.

Глыбіня залягання крышталічнага фундамента 300—500 м ніжэй узроўню мора. Усходні схіл больш стромкі, чым заходні. Фундамент ускладнены рэгіянальнымі разломамі паўночна-ўсходняга кірунку Стаходска-Магілёўскім і Выжаўска-Мінскім. Яны перасечаны больш дробнымі парушэннямі — зрухамі пераважна субшыротнага і паўночна-заходняга распасцірання. Платформавы чахол магутнасцю да 650 м складаюць сярэднерыфейскія, вендскія, мелавыя, палеаген-неагенавыя і антрапагенавыя адклады. Фарміраванне Палескай седлавіны пачалося ў раннім палеазоі ў сувязі з развіццём Падляска-Брэсцкай упадзіны, усходні схіл акрэсліўся ў познім дэвоне, калі фарміраваўся Прыпяцкі прагін.

Літаратура правіць