Палескія вандроўнікі

літаратурна-мастацкае выданне

«Пале́скія вандро́ўнікі» — лірычна-дакументальны дзённік, напісаны пісьменнікам Генадзем Пашковым і надрукаваны тыражом 3 000 экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Полымя»[1].

Палескія вандроўнікі
Пале́скія вандро́ўнікі
Выданне
Вокладка асобнага выдання
Жанр Лірычна-дакументальны дзённік
Аўтар Генадзь Пашкоў
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1998
Дата першай публікацыі 1998
Асобнае выданне 1998
Выдавецтва Полымя
Колькасць старонак 208
Ілюстратар Г. М. Бажанкова, Г. П. Пашкоў
Афармленне Д. А. Афяроўскі, С. М. Дзерангоўская
Носьбіт кніга
ISBN 985-07-0248-6

СюжэтПравіць

Сотні кіламетраў па Прыпяці і Гарыні прайшоў Генадзь Пашкоў з сябрамі на вёслах. Цікавыя прыгоды ў час вандровак, сустрэчы з далёкай і блізкай гісторыяй, сённяшнімі жыццёвымі праявамі надпрыпяцкай і прыгарынскай зямлі, з яе людзьмі, яркія і выразныя малюнкі прыроды.

Нямала пазнавальнага занатавана ў дарожных запісах «Ля ціхага акіяну» — пра малавядомую беларусам Паўднёвую Карэю.

Эпіграф да кнігіПравіць

Тваіх крыніц гаючых выпіць
не здолеў час крутых вятроў,
мая любоў і лёс мой
Прыпяць,
калыска песень і дубоў.
А ў дубняках па сцежках тайных,
блукаюць здані туманоў,
сівыя, быццам бы паданні
ля Юравіцкіх курганоў.
І хочацца
праз цемрадзь крыкнуць,
каб толькі — рэха ўсцяж ракі:
«Цячы, любоў і лёс наш,
Прыпяць,
злучай і сэрцы, і вякі!».

Крытыка і прызнанне твораПравіць

Супрацоўнік Беларускага Фонда культуры Георгій Ткацэвіч падчас сумеснага мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і бібліятэкі № 1 імя Л. Талстога «Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць і рассыпацца промнямі сонца…» адзначыў пазнавальнасць падобнага тыпу падарожжаў[2].

Па матывах кнігі аўтарам была створана радыёаповесць «Палескія вандроўнікі», за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

  1. Палескія вандроўнікі. Kamunikat.org. Праверана 2 кастрычніка 2021.
  2. Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць і рассыпацца промнямі сонца.... Дзяржаўны музей гісторыі беларуская літаратуры. Праверана 29 верасня 2016.(недаступная спасылка)
  3. Музей-сядзібу Міцкевічаў «Завоссе» пад Баранавiчами наведалi літаратары (недаступная спасылка). Наш край. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 верасня 2016.

СпасылкіПравіць