Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі
Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі | |
---|---|
Міжнародная назва | Polesie Agrarian & Environmental Institute of the National Academy of Sciences of Belarus |
Дата заснавання | 1999 |
Тып | дзяржаўная навуковая ўстанова |
Дырэктар | Мікалай Васілевіч Міхальчук |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 224030, Брэст, вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 41. |
Сайт | paei.by |
Дзейнасць
правіцьАсноўнай мэтай дзейнасці інстытута з’яўляецца правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне распрацоўкі навукова-абгрунтаваных мер, накіраваных на захаванне і рацыянальнае выкарыстанне прыродна-рэсурснага патэнцыялу Палескага рэгіёна.
Структура
правіць- Лабараторыя аграбіялогіі
- Лабараторыя біагехіміі
- Лабараторыя аптымізавання экасістэм
- Лабараторыя гідраэкалогіі і экатэхналогій
- Лабараторыя якасці кармоў
- Гідраэкалагічны цэнтр
Дырэктары
правіць- Мікалай Васілевіч Міхальчук (з 2005)