Палессе (тып мясцовасці)
Палессе, палескі тып ландшафту — тып краявіду пясчаных раўнін, найбольш распаўсюджаны на ўскраінах раёнаў старажытнага зледзянення ў Цэнтральнай і ва Усходняй Еўропе (Польшча, Беларусь, поўнач Украіны, еўрапейская частка Расіі).
У назве адлюстроўваецца адна з характэрных рысаў гэтых тэрыторый — мноства лясоў: паўднёва-таёжных, змешаных і шыракалістых. Звычайна шмат балотаў і азёр; гэта адносна слаба засвоеныя тэрыторыі.
Утварэнне
правіцьПалессі ўяўляюць сабой нізіны ў раёнах пашырэння алювіяльных і водна-ледавіковых пяскоў ускраіннай паласы плейстацэнавага мацерыковага зледзянення. Пяскі запаўняюць плоскія паніжэнні, звязаныя з тэктанічнымі ўпадзінамі. Залішняе атмасфернае ўвільгатненне і недастатковы дрэнаж абумаўляюць фармаванне буйных масіваў балот, якія зарастаюць хвояй, бярозай, вольхай і інш.[1]
Распаўсюджванне
правіцьПадобныя ландшафты сустракаюцца ў Палескай нізіне, Мяшчорскай нізіне, у Польшчы ва ўсходніх басейнах рэк Вепш і Буг. У еўрапейскай частцы Расіі палессі складаюць пояс, які цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і ахоплівае ўсю Усходне-Еўрапейскую раўніну.[2]
Палессі таксама распаўсюджаныя на поўдні Канады і ў паўночных раёнах ЗША.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя, том 11. Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 200. ст. 552
- ↑ Абатуров А. М. Полесья русской равнины всвязи с проблемой их освоения.. — М.: Мысль, 1968. — 248 с.