Паломніцтва ў Краіну Усходу

раман Германа Гесэ 1932 года

«Паломніцтва ў Краіну Усходу»[1] (ням.: Die Morgenlandfahrt) — аповесць Германа Гесэ, упершыню апублікаваная ў 1932 годзе.

Паломніцтва ў Краіну Усходу
ням.: Die Morgenlandfahrt
Аўтар Герман Гесэ
Мова арыгінала нямецкая
Дата напісання 1930
Дата першай публікацыі 1932
Папярэдні Нарцыс і Гольдмунд
Наступны Гульня шкляных перлаў

Галоўны герой, Г. Г., расказвае пра паломніцтва, здзейсненае ім разам з іншымі членамі Ордэна. Кожны з іх меў сваю мэту, напрыклад, Г. Г. хацеў дабіцца кахання прынцэсы Фацімы. Паломнікі ішлі малымі і вялікімі групамі, хаця часам некаторым па тых ці іншых прычынах трэба было прайсці свой шлях сам-насам.

Г. Г. згадвае, што пілігрымка была арганізавана пасля Сусветнай вайны, але, тым не менш, удзельнікі паломніцтва перамяшчаліся як у прасторы, так і ў часе, сустракаючы на сваім шляху розных асоб, якія рэальна існавалі, і выдуманых персанажаў. Паломнікам было забаронена выкарыстоўваць сучасныя механізмы і вынаходніцтвы, напрыклад, цягнікі ці гадзіннік; Удзельнікі таксама павінны былі наведаць на сваім шляху розныя месцы, звязаныя з гісторыяй Ордэна.

Пасля таго, як група Г. Г. дасягнула Морбіа-Інфер'ёрэ, была выяўлена знікненне слугі Леа, які нёс важныя рэчы, а магчыма і статут Ордэна. Паломнікі ўспрынялі гэтую падзею балюча, паміж імі пачаліся разлады і яны і не змаглі працягнуць падарожжа далей.

Праз дзесяць гадоў Г. Г. прыходзіць да свайго знаёмага пісьменніка Лукаса і расказвае пра Ордэн, пра Леа і пра сваё жаданне напісаць кнігу пра пілігрымку. Лукас раіць пашукаць імя Леа ў гарадскім тэлефонным даведніку. Г. Г. адпраўляецца па адрасе і знаходзіць там свайго былога паплечніка. Але Леа адмаўляецца прызнаваць сваю прыналежнасць да Ордэна і сцвярджае, што зусім не ведае Г. Г., а, дакладней, не жадае ведаць.

Тым не менш, на наступны дзень герой знаходзіць у сваім пакоі Леа, які па загадзе Ордэна павінен прывесці Г. Г. да Высокай рады. Высвятляецца, што Леа не проста слуга, а сам Вышэйшы з Вышэйшых. Нягледзячы на ўсе правіны, героя апраўдваюць і вяртаюць званне члена Ордэна, а таксама даюць магчымасць працы ў архіве. Паступова Г. Г. усё больш і больш паглыбляецца ў розныя аддзелы і дакументы, пакуль не знаходзіць уласны аддзел, дзе заўважае ў нішы статуэтку — дзве зрослыя спінамі фігуры — фігуру чэзлага Г. Г. і фігуру квітнеючага і поўнага сіл Леа.

Крыніцы

правіць
  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — артыкул Герман Гесэ