Адкрыць галоўнае меню

Палта́ўская во́бласць (укр.: Полта́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці скаладае 28,748 тыс. км². Насельніцтва — 1,554 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Палтава.

Палтаўская вобласць
Полтавська область
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Краіна Украіна
Уваходзіць у
Уключае 25 раёнаў, 15 гарадоў, 21 пасёлкаў гарадскога тыпу, 1826 сёл
Адміністрацыйны цэнтр Палтава
Дата ўтварэння 22 верасня 1937
Кіраўнік абласной дзяржаўнай адміністрацыі Валерый Анатолевіч Галаўко
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2006)
1 541 млн, (10-е месца)
Шчыльнасць 54,09 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы (95%),
рускія і інш.
Плошча 28,748 тыс. км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 202 м
Палтаўская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-53
Тэлефонны код +380-53
Паштовыя індэксы 36000–38999
Код аўтам. нумароў BI
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Палтаўская вобласць на Вікісховішчы

Геаграфічныя звесткіПравіць

МесцазнаходжаннеПравіць

Размешчаная ў сярэдняй частцы Левабярэжнай Украіны.

На поўначы мяжуе з Чарнігаўскай і Сумскай, на ўсходзе з Харкаўскай, на поўдні з Днепрапятроўскай і Кіраваградскай, на захадзе з Кіеўскай і Чаркаскай абласцямі Украіны.

Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 213,5 км, а з захада на ўсход 245 км.

КліматПравіць

Вобласць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня -6,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе дажджоў.

РэльефПравіць

Большая частка вобласці ляжыць у межах Прыдняпроўскай нізіны. Асноўны тып глебаў — сярэдне-гумусавыя чарназёмы.

Водныя аб’ектыПравіць

Па тэрыторыі вобласці цякуць 146 рэчак агульнай даўжыні 5101 км. Рэкі вобласці належаць да басейна Дняпра: левыя прытокі — Сула, Псёл, Ворскла, Арэль. На поўдні і паўднёвым захадзе вобласць амываюць воды Крамянчуцкага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў.

ГісторыяПравіць

Вобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 года.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПравіць

У складзе вобласці 25 адміністрацыйных раёнаў, 15 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 21 пасёлак гарадскога тыпу, 43 пасёлкі, 1783 сёлы.