Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленка

Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленка (укр.: Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Палтаве.

Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленка
(ПНПУ)
Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка
Фасад першого навчального корпусу Полтавського державного педагогічного університету.jpg
Арыгінальная назва Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка
Міжнародная назва Poltava V.G. Korolenko National Pedagogical University
Заснаваны 1914
Рэктар Сцепаненка Мікалай Іванавіч
Студэнты 8500
Аспірантура 80
Дактары 34
Прафесары 40
Юрыдычны адрас вул. Астраградскага 2, 36000 Палтава, Украіна
Сайт pnpu.edu.ua/ua/

Агульная характарыстыкаПравіць

Ва ўніверсітэце працуюць 463 выкладчыкі, сярод якіх 34 дактары навук, прафесараў і каля 200 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Студэнты навучаюцца па сістэме бакалаўр-магістр. Сёння ўніверсітэт размяшчаецца ў чатырох навучальных карпусах, мае чатыры інтэрнаты на 1300 месцаў, спартыўны комплекс. Пры установе дзейнічаюць уласны батанічны сад, вытворчыя майстэрні, санаторый-прафілакторый, у якім адначасова аздараўляюцца да 50 студэнтаў. Бібліятэка універсітэта налічвае звыш 540 тысяч тамоў і з’яўляецца буйнейшым кнігасховішчам ў Палтаўскай вобласці. Ва ўніверсітэце функцыянуюць музеі гісторыі ўніверсітэта, геалагічны музей імя У. Вярнадскага, музей эвалюцыі прыроды, археалагічны музей, музей украінскага рушнікарства, а таксама мемарыяльныя аўдыторыі У. Караленка, А. Макаранка, В. Сухамлінскага, Н. Астраградскага, Ю. Кандрацюка і інш. Адкрыты музей народнай артысткі Украіны, Героя Украіны Раісы Кірычэнка.

ФакультэтыПравіць

  • Гісторыі і геаграфіі
  • Прыродазнаўства
  • Псіхолага-педагагічны
  • Тэхналогій і дызайну
  • Фізіка-матэматычны
  • Фізічнага выхавання
  • Філалогіі і журналістыкі

СпасылкіПравіць