Пальмі́ра (англ.: Palmyra Atoll) — невялікі незаселены атол у паўночнай частцы Ціхага акіяна, на поўдзень ад Гаваяў. Належыць ЗША.

Атол Пальміра
англ. Palmyra Atoll
Выгляд звонку
Выгляд звонку
Характарыстыкі
Плошча12 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
5°53′ пн. ш. 162°05′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Лайн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Пальміра (атол) (Ціхі акіян)
Атол Пальміра
Атол Пальміра
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Адкрыты 14 ліпеня 1798 г. амерыканскім капітанам Эдманам Фанінгам. У 1802 г. даследаваны камандай амерыканскага судна «Пальміра», ад якога і атрымаў сваю назву. У 1859 г. на востраве высадзіліся амерыканскія здабытчыкі гуана, якія абвясцілі яго тэрыторыяй ЗША. На Пальміру таксама прэтэндавалі Гавайскае каралеўства і Вялікабрытанія. Пасля далучэння Гаваяў да ЗША, у 1898 г. Пальміра таксама была афіцыйна абвешчана часткай ЗША.

У 1959 г. атол быў выведзены з-пад юрысдыкцыі штата Гаваі і доўгі час знаходзіўся ў карыстанні ваенна-марскіх сіл ЗША. На Пальміры быў пабудаваны аэрадром. Аднак у 2001 г. атол стаў запаведнікам.

Прырода правіць

Складаецца з 50 каралавых астравоў агульнай плошчай 12 км². Даўжыня берагавой лініі налічвае 14,5 км. Большасць астравоў парослая пальмавымі дрэвамі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 4 500 мм штогод, сярэднегадавая тэмпература вагаецца вакол 30° C. Добра захавалася фаўна марскога рыфу.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць