Вадзяны пацук

(Пасля перасылкі з Палёўка вадзяная)

Вадзяны пацук, вадзяная палёўка (Arvicola amphibius) — млекакормячая жывёла сямейства хамяковых.

Вадзяны пацук
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arvicola amphibius Linnaeus, 1758

Сінонімы
Arvicola terrestris

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  632819
NCBI  10050
EOL  1179597
FW  233631

Даўжыня дела 15—23, хваста 6—12 см. Поўсць шаўкавістая, цёмна-бурая, часам цёмна-шакаладная, амаль чорная.

На Беларусі трапляецца ўсюды, асабліва на Палессі. Жыве калоніямі па забалочаных поймах рэк, берагах азёр, канаў, каля старыц, у алешніках. У канцы ліпеня перасяляецца на палі, у сады, агароды. Гнёзды ўладкоўвае ў норах, радзей на паверхні. Корм раслінны: асака, хвашчы, рагоз, трыснёг, лугавыя травы, кара і маладыя парасткі дрэў і кустоў. Размнажаецца ў красавіку — кастрычніку, найбольш інтэнсіўна ў сярэдзіне лета. За сезон дае 3—5 прыплодаў па 2—9 дзіцянят.

Шкодзіць сельскай гаспадарцы: падгрызае буракі, карэнні пладовых дрэў, аб'ядае кару, рые норы ў пасевах бульбы. Пераносіць узбуджальнікаў тулярэміі, лептаспірозаў і іншых хвароб. Мае прамысловае значэнне (шкуркі).

Літаратура правіць

  • Вадзяны пацук // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.